Віктар Васілевіч Талаліхін (, с. Цёплоўка, Вольскі павет, Саратаўская губерня, РСФСР — , Падольскі раён, Маскоўская вобласць, СССР) — ваенны лётчык, намеснік камандзіра эскадрыллі 177-га знішчальнага авіяцыйнага палка СПА 6-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса СПА, малодшы лейтэнант. Герой Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Социалистического Труда лётчику-истребителю Талалихину Виктору Васильевичу» от 8 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 17 августа (№ 36 (151)). — С. 1.. Адным з першых у СССР здзейсніў начны паветраны таран.
Перад Вялікай Айчыннай вайной жыў у горадзе Клін Маскоўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандзіра авіяэскадрыллі 177-га знішчальнага авіяпалка.
У ноч на 7 жніўня 1941 года на І-16 тып 29 адным з першых ваенных лётчыкаў РСЧА здзейсніў таран ў начным паветраным баі над Масквой, збіў у небе Масквы бамбардзіроўшчык He-111 лейтэнанта І. Ташнера са складу 7-й эскадрыллі 26-й бамбардзіровачнай эскадры. Яго самалёт упаў у лес паблізу вёскі Сцяпыгін (Дамадзедаўскі раён), а сам паранены лётчык на парашуце спусціўся ў рэчку Северка. У наступных баях В. Талаліхін збіў яшчэ пяць нямецкіх самалётаў.
Виктар Талаліхін загінуў у паветраным баі каля Падольска 27 кастрычніка 1941 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Малодшыя лейтэнанты СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі, якія здзейснілі таран Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Асобы на марках