Васіль Рыгоравіч Шапяле́віч (нар. , в. Блужа, Пухавіцкі раён) — вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Біяграфія Вучыўся ў Блужскай школе. З 1965 па 1970 гады вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізічным факультэце, які скончыў з адзнакай, і размеркаваны на працу ў БДУ.
З 1972 па 1975 гады вучыўся ў аспірантуры БДУ. У 1976 годзе абараніў дысертацыю «Даследаванне структуры і працэсаў пераносу ў вісмуце і яго сплавах пры пластычнай дэфармацыі» на спашуканне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.07 — фізіка цвёрдага цела.
У 1992 годзе абараніў дысертацыю «Мадыфікаванне структуры і ўласцівасцяў паўметалаў і іх сплаваў звышхуткай загартоўкай з расплаву» на навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.07 — фізіка цвёрдага цела.
У 1994 годзе прысвоена званне прафесара.
Падрыхтаваў 13 кандыдатаў навук.
Літаратура
Шепелевич Василий Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — С. 584. Шепелевич Василий Григорьевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 310—311. Шепелевич Василий Григорьевич // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 200.
Спасылкі Шепелевич Василий Григорьевич // Сайт БДУ Шепелевич Василий Григорьевич // Сайт фізічнага факультэта БДУ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента База патентов Беларуси
Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі