Тактычная група «Беларусь» () — група добраахвотнікаў з Беларусі, якая ўдзельнічала ва ўзброеным канфлікце на Данбасе. Прымала ўдзел у баявых дзеяннях на баку Украіны спачатку ў складзе Добраахвотніцкага Украінскага Корпуса «Правага сектара», а пасля ў складзе разнастайных фармаванняў Украінскай Добраахвотніцкай Арміі і Узброеных сілах УкраіныТактычная група «Беларусь». Афіцыйны сайт .

Гісторыя Тактычная група «Беларусь» была створана ў студзені 2015 года ў пасёлку Пескі Данецкай вобласці, яе фармаванне праводзілася ў прыфрантавой зонеТактычная група «Беларусь» аб’яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне. Афіцыйна ДУК «Правы сектар» аддаў загад пра стварэнне Тактычнай групы «Беларусь» толькі ў жніўні 2015 года, але да таго часу яна ўжо дэ-факта дзейнічала восем месяцаў. Матэрыяльным забеспячэннем групы ў значнай ступені займаўся дабрачынны фонд «Валошка».

Байцы Тактычнай групы «Беларусь» прымалі ўдзел у баях за Аўдзееўку, Пескі, Валнаваху, Мар’інкуЯн Мелнікау: Без вільної України не буде вільної Білорусі.

Першапачаткова група налічвала 26 чалавек, але да 2016 года іх было ўжо больш за 30. Паводле ўнутранай дамоўленасці, дакладная колькасць групы ніколі не агучвалася, каб гэтая інфармацыя не трапіла да спецслужбаў Рэспублікі Беларусь. Вядомыя імёны і пазыўныя некаторых байцоў: грамадскі актывіст Ян Мельнікаў, былыя палітвязні Эдуард Лобаў і Васіль ПарфянкоўТактычная група «Беларусь» прызнала Парфянкова і Лобава франтавікамі, а таксама асобы з пазыўнымі: «Рустам Док»Воевавший в АТО за Украину белорус, не получив обещанного украинского гражданства, вынужден был просить статус беженца в Польше, «Шляхціч», «Зубр», «Ваяр», «Тур»Білоруських добровольців АТО взяли до елітної частини української армії . Большую частку групы складалі добраахвотнікі, якія прытрымліваліся нацыяналістычных поглядаў.

У ліпені 2017 года інфармацыйныя рэсурсы групы былі ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў па рашэнні суда Цэнтральнага раёна МінскаРеспубликанский список экстремистских материалов.

9 сакавіка 2022 года падчас уварвання Расіі ва Украіну Тактычная група «Беларусь» у сваіх сацыяльных сетках заявіла пра аб’яднанне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага, які пазней быў ператвораны ў полк.Беларусы стварылі асобны батальён імя Кастуся Каліноўскага для абароны Кіева Камандзір палка Каліноўскага — Дзяніс Прохараў, у 2015 годзе ваяваў пад Мар’інкай Данецкай вобласці ў складзе тактычнай групы «Беларусь».

У верасні 2022 года МУС Беларусі прызнала інтэрнэт-рэсурсы тактычнай групы «Беларусь» і іншых беларускіх воінскіх фарміраванняў ва Украіне экстрэмісцкім фарміраваннемМВД признало экстремистскими формированиями ресурсы Полка Калиновского, телеграм-каналы «Движ» и «Баста!».

Загінулыя байцы

10 жніўня 2015 года ў баі пад Белай Каменкай быў цяжка паранены 33-гадовы беларус Алесь Чаркашын з пазыўным «Тарас», які быў адным са стваральнікаў групы. Знаходзіўся ў коме і памёр 28 жніўняБеларус з пазыўным «Тарас», які загінуў ва Украіне, — гэта брэсцкі актывіст Алесь Чаркашын. У тым жа баі быў забіты іншы стваральнік ды каардынатар групы Віталь ЦіліжэнкаНа Данбасе загінуў адзін са стваральнікаў беларускага атраду «Правага сэктару».

13 сакавіка 2022 года пад Кіевам загінуў камандзір групы батальёна Кастуся Каліноўскага Аляксей Скобля (31 год) з пазыўным «Тур», які быў у складзе Тактычнай групы «Беларусь».Пад Кіевам загінуў беларускі добраахвотнікСмяротна паранены беларус «Тур» загінуў пад Кіевам

Гл. таксама Беларусь і канфлікт на ўсходзе Украіны Атрад Пагоня Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну Алесь Мікалаевіч Чаркашын Віталь Віктаравіч Ціліжэнка Васіль Парфянкоў Эдуард Анатолевіч Лобаў

Літаратура Андреева К., Ильяш И. Белорусский Донбасс — Харьков: Фолио, 2020. — 79—83 с. — ISBN 978-966-03-9020-1.

Спасылкі Сайт Тактычнай групы «Беларусь» Тактычная група «Беларусь» у Facebook

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Украіны Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Беларускія часці на баку Украіны