Дзмітрый Чыстабаеў (нар. ) — беларускі гандбаліст, левы паўсярэдні расійскага клуба «Данскія Казакі — ПФУ» з Таганрога і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Біяграфія Выхаванец бабруйскай гандбольнай школы, пасля вучобы ў мінскім РВАР трапіў у склад СКА. У 2011 перайшоў у іспанскі клуб «Кангас», якому дапамог выйсці ў вышэйшы дывізіён. З 2012 года гуляў за расійскі клуб «Пермскія мядзведзі». У першай палове 2016 года выступаў за венгерскі «Вац» разам з іншым беларускім гандбалістам — Алегам Астрашапкіным, а ўлетку 2016 года далучыўся да турэцкага клуба «Гёзтэпэ». Пасля гуляў за іншы турэцкі клуб «Нілюфер», у 2018 годзе вярнуўся ў «Пермскія мядзведзі».

У 2020 годзе папоўніў склад «Данскіх Казакаў — ПФУ».

Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе з 2006 года. Удзельнік чэмпіянатаў свету 2013 і 2015, чэмпіянату Еўропы 2014.

Статыстыка Зборная БеларусіГодГульніГалы2006212007202008332009372010111920117220121022013122201440201590Усяго6336

Спасылкі ЧМ-2013. Превью. Наблюдайте регламент!

Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Данскія Казакі — ПФУ Катэгорыя:Ігракі ГК Пермскія мядзведзі Катэгорыя:Ігракі ГК Нілюфер Беледыеспор Катэгорыя:Ігракі ГК Гёзтэпэ Катэгорыя:Ігракі ГК Вац Катэгорыя:Ігракі ГК Кангас Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК СКА-РВАР Мінск