Павел Бардукоў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера У 2009 годзе пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпро». На наступны год замацаваўся ў дублі, а ў сезоне 2011 дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Па выніках сезона 2011 «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфарміраваны, Павел стаў выступаць за фарм-клуб «Дняпро-2» у Другой лізе. Пасля вяртання магілёўскага клуба ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў стаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2014 на два гады падоўжыў кантракт з клубам. У другой палове 2014 года замацаваўся ў стартавым складзе магіляўчан, аднак па выніках сезона «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.

У 2015—2016 гадах быў трывалым іграком асновы магілёўскай каманды ў Першай лізе, па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін год. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, часам заставаўся на лаўцы запасных. З лета 2018 года замацаваўся ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2019 года стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем». Паўлу не знайшлося месца ў аб’яднанай камандзе, і неўзабаве ён адправіўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну». У сакавіку 2019 года афіцыйна пакінуў «Дняпро» і пазней папоўніў склад бабруйскага клуба. Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і не замену, а з верасня трывала замацаваўся ў аснове і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з «Белшынай». Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб.

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт. Спачатку звычайна выступаў у стартавым складзе, з ліпеня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных ці выхадзіць на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з магілёўскім клубам. У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся ў складзе каманды ў Вышэйшай лізе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з «Дняпром».

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 дубль Дняпро 5 0 2010 дубль Дняпро 30 5 2011 Д1 Дняпро 1 0 2012 Д3 Дняпро-2 16 0 2013 Д1 Дняпро 3 0 2014 Д1 Дняпро 19 1 2015 Д2 Дняпро 30 10 2016 Д2 Дняпро 25 6 2017 Д1 Дняпро 19 2 2018 Д1 Дняпро 22 0 2019 Д2 Белшына 26 2 2020 Д1 Белшына 20 1 2021 Д2 Дняпро 21 1 2022 Д1 Дняпро 29 1 2023 Д2 Дняпро 25 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына