Дзяніс Лявіцкі (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера З 2013 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра» і на наступны год трывала замацаваўся ў складзе. Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзяніс стаў прыцягвацца да асноўнага складу. У сезоне 2016 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018. 8 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (4:0). Пазней стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан. 3 лістапада 2017 года адгуляў увесь матч з мазырскай «Славіяй» на пазіцыі нападніка і адзначыўся двума галамі (выніковы лік 5:3).

У ліпені 2018 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы кантракт на тры гады. Да канца сезона 2018 чатыры разы згуляў за жодзінскую каманду ў Вышэйшай лізе і аднойчы ў Кубку Беларусі, выступаў таксама за дубль. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, а ў 2020 годзе толькі зрэдку выхадзіў на замену.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне». Стаў трывалым іграком асновы, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну».

У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем». Замацаваўся ў камандзе на пазіцыі левага абаронцы, дапамог «Гомелю» па выніках сезона 2021 заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб і неўзабаве стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска». Пакінуў хабараўскі клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2023 года.

У ліпені 2023 года далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Прапусціў першыя некалькі месяцаў з-за траўмы, а з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года.

Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Дняпро 7 0 2014 дубль Дняпро 29 2 2015 Д2 Дняпро 22 0 2016 Д2 Дняпро 26 7 2017 Д1 Дняпро 17 2 2018 (1) Д1 Дняпро 10 0 2018 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 4 0 2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ 15 0 2020 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 3 0 2020 (2) Д1 Белшына 12 4 2021 Д1 Гомель 24 2 2021/22 (2) Д2 СКА-Хабараўск 6 1 2022/23 Д2 СКА-Хабараўск 18 1 2023 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 6 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск