Уладзіслаў Фядосаў (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Дняпро». У 2015 годзе, пасля вылету каманды ў Першую лігу, пачаў выступаць за асноўную каманду, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы, у студзені 2017 года вярнуўся да трэніровак. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0). У далейшым выступаў за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену.

З пачатку 2018 года стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды. 17 сакавіка 2018 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра» адзначыўся дублем (выніковы лік 2:0), чым дапамог магілёўскай камандзе прайсці ў паўфінал. У сезоне 2018 звычайна з’яўляўся на полі ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

З лютага 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і ў сакавіку падпісаў кантракт. У віцебскім клубе часцей выхадзіў на замену, таксама шмат прапусціў з-за траўм.

У ліпені 2021 года пакінуў «Віцебск» і ў хуткім часе далучыўся да «Дняпра», дзе таксама звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскую каманду.

У сакавіку 2022 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам», а неўзабаве папоўніў склад кыргызскага «Нефтчы». Пакінуў клуб у ліпені 2022 года. У жніўні 2022 года пасля прагляду стаў іграком пінскай «Хвалі», дзе пераважна выхадзіў на замену. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года.

У лютым 2023 года папоўніў склад «Оршы». З 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне 2023. У студзені 2024 года перайшоў у «Маладзечна».

Міжнародная кар’ера 8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3) і на 30-й хвіліне адзначыўся голам. У 2018 і першай палове 2019 гадоў трывала прыцягваўся да моладзевай зборнай, пазней з-за траўм страціў месца ў складзе.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 Д2 Дняпро 27 3 2016 Д2 Дняпро 0 0 2017 Д1 Дняпро 6 0 2018 Д1 Дняпро 23 1 2019 Д1 Віцебск 15 3 2020 Д1 Віцебск 9 0 2021 (1) Д1 Віцебск 8 0 2021 (2) Д2 Дняпро 14 2 2022 (1) Д1 Нефтчы 5 0 2022 (2) Д2 Хваля 10 1 2023 Д2 Орша 32 15

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Нефтчы Качкор-Ата Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна