Віле́йскі абласны́ камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі (з 1944 года — Маладзечанскі) — орган кіравання Вілейскай (з 1944 — Маладзечанскай) абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1939—1960 гады).

Гісторыя Вілейская вобласць утворана 4 снежня 1939 года на тэрыторыі былога Віленскага ваяводства Польшчы, далучанага да СССР у верасні 1939 года. Цэнтр — Вілейка. 20 верасня 1944 года вобласць была перайменаваная ў Маладзечанскую вобласць, адміністрацыйны цэнтр вобласці перанесены ў Маладзечна.

У 1960 годзе вобласць была ліквідаваная, яе раёны ўвайшлі ў склад Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Першыя сакратары абкама Пётр Захаравіч Калінін (29 лістапада 1939 — кастрычнік 1940) Іван Фролавіч Клімаў (кастрычнік 1940 — 1951) Васіль Рыгоравіч Доркін (1951 — красавік 1954) Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (красавік 1954 — студзень 1960)

Другія сакратары Барыс Ханонавіч Перачынскі (? — 2 ліпеня 1941) Фядот Паўлавіч Аксёнаў (ліпень 1944 — 1952) Вячаслаў Васілевіч Юдзін (1952 — студзень 1960)

Літаратура Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. М., 2005.

Катэгорыя:Абласныя камітэты КПБ Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Вілейкі Катэгорыя:Гісторыя Маладзечна Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1960 годзе