По́лацкі абласны́ камітэ́т Камуністы́чнай па́ртыі Белару́сі — орган кіравання Полацкай абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1944—1954 гады).

Гісторыя Полацкая вобласць была ўтворана 20 верасня 1944 года на поўначы Беларусі. Цэнтр — Полацк.

У 1954 годзе вобласць была ліквідаваная, яе раёны ўвайшлі ў склад Віцебскай і Мінскай абласцей.

Першыя сакратары абкама Якім Аляксандравіч Жылянін (верасень 1944 — май 1946) Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў (май 1946 — сакавік 1948) Іван Пятровіч Ганенка (сакавік 1948 — чэрвень 1950) Дзмітрый Васілевіч Цябут (1951 — студзень 1954)

Другія сакратары Шлёма Мардухавіч Узілеўскі (верасень 1944 — 1949) Дзмітрый Васілевіч Цябут (1950 — 1951)

Літаратура Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б): Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. М., 2005.

Катэгорыя:Абласныя камітэты КПБ Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Полацка Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1954 годзе