Азярко́ — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Вялікае Жэжліна, у басейне ракі Ула.
Плошча паверхні 0,25 км². Даўжыня 0,91 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Найбольшая глыбіня 8,0 м, сярэдняя — 4,4 м. Даўжыня берагавой лініі 2,21 км. Аб'ём вады ў возеры 1,11 млн м³. Плошча вадазбору 3 км².
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, разараныя. Зарастае слаба.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна Катэгорыя:Басейн Улы