Ураўненне Ван-дэр-Ваальса — адно з першых ураўненняў стану рэальнага газу.
Прапанавана Я. Д. ван дэр Ваальсам у 1873 годзе. Улічвае канечнасць аб'ёму малекул і сілы ўзаемадзеяння паміж імі.
Газам Ван-дэр-Ваальса называецца такая мадэль рэальнага газу, у якой малекулы разглядаюцца як абсалютна цвердыя шарыкі з дыяметрам d, паміж якімі дзейнічаюць сілы ўзаемнага прыцягнення. Канчатковыя памеры шарыкаў азначаюць, што прымаюцца пад увагу і сілы адштурхвання паміж малекуламі рэальнага газу.Справочник по физике. Яворский Б.М., Детлаф А.А.
Для моля газу аб'ёмам пры тэмпературы і ціску мае выгляд
дзе — універсальная газавая пастаянная, і — эксперыментальныя канстанты для кожнага асобнага газу, абумоўленыя адхіленнем уласцівасцей рэальнага газу ад ідэальнага ( ўлічвае прыцяжэнне малекул у выніку міжмалекулярнага ўзаемадзеяння, — адштурхоўванне малекул на блізкіх адлегласцях).
Пры вялікіх (моцна разрэджаны газ) ураўненне Ван-дэр-Ваальса пераходзіць ва ўраўненне стану ідэальнага газу.
Ураўненне Ван-дэр-Ваальса для адвольнай масы рэальнага газу, які мае малярная масу ,
.
Гэта раўнанне справядліва для не вельмі моцна сціснутых газаў. Для моцна зрэджаных газаў , і ўраўнанне Ван-дэр-Ваальсане адрозніваецца ад ураўнення Мендзялеева - Клапейрона.
папраўка Ван-дэр-Ваальса, абумоўленая дзеяннем сіл узаемнага прыцягнення і называецца унутраным ціскам. Унутраны ціск зваротна прапарцыйна квадрату аб'ёму пасудзіны, у якім знаходзіцца моль газу,
,
дзе - каэфіцыент Ван дэр Ваальса, які залежыць ад хімічнай прыроды газу.
Гл. таксама
Ураўненне Клапейрона—Мендзялеева Рэальны газ
Літаратура С. 502. Яворский Б.М. и Детлаф А.А Справочник по физике: 2-е изд., перераб. - М. Главная редакция физико-математической литературы. 1985, - 512 с.
Катэгорыя:Газавыя законы Катэгорыя:Фізічныя законы і ўраўненні Катэгорыя:Хімічныя законы і ўраўненні Катэгорыя:Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс