Маймуна Дзіка (сапр. імя Маймуна Амаду Мурашка; у дзявоцтве Дзіка; нар. 28 мая 1980 года, Ленінград) — беларуская артыстка, скрыпачка, педагог, былая канцэртмайстар (першая скрыпка) Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь (2003—2009 гг). Прадстаўніца ад Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне 2015 (у дуэце з Юзары; песня «Time»).

Біяграфія Маці родам з Беларусі, бацька — з Малі. Пасля нараджэння Маймуны бацькі пераехалі ў Малі. Ва ўзросце чатырох гадоў Маймуна пераехала да бабулі ў Магілёўскую вобласць, дзе вучылася ў музычнай школе.

У 1999 годзе скончыла Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў і ў далейшым Музычную акадэмію ў Мінску, затым кансерваторыю. Стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі. Была канцэртмайстрам і першай скрыпкай Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкина (2003 год).

Сольную кар'еру пачала ў 2009 годзе. У 2012 годзе выступала на «Славянскім базары» ў Віцебску з песняй «Queen of Africa». У 2014 годзе выпусціла альбом «Snowtime».

У 2015 годзе разам з Юзары прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне», але ў фінал конкурсу не патрапілаWe have our first ten finalists(англ.) .

Дыскаграфія

Сольныя альбомы

Queen Of Africa (2011) Showtime (2014)

Відэакліпы

Queen Of Africa» (2011) Time» (2015) Maimuna & Uzari Hymn for the Weekend (2016), violin cover This One’s for You (2016), cover by Maimuna & Goryachy

Узнагароды 1990 год — лаўрэат міжнароднага конкурсу «Юны віртуоз» (Кіеў, Украіна) 1995 год — уладальнік Гран-пры (у складзе камернага ансамбля) міжнароднага конкурсу (Смаргонь, Рэспубліка Беларусь) 1996 год — дыпламантка міжнароднага конкурсу «Музыка надзеі» 1999 год — стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2015 Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Нарадзіліся 28 мая Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1980 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне