Ле́нінскі Камуністы́чны саю́з мо́ладзі Белару́сі, або скарочана ЛКСМБ ці Камсамо́л — маладзёжная арганізацыя, камуністычная па мэтах, палітычная па характары, самадзейная па метадах, адзіная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб’ядноўвала моладзь БССР. Камсамол быў актыўным памочнікам і рэзервам Камуністычнай партыі Беларусі.

Вышэйшы орган ЛКСМБ — з’езд ЛКСМБ, паміж з’ездамі — Цэнтральны Камітэт ЛКСМБ.

Гісторыя З 25 па 27 снежня 1918 года ў Смаленску адбыўся з’езд камсамола Заходняй камуны, які абраў абласны камітэт. На пачатак 1919 г. былі створаны камсамольскія арганізацыі ў Горках, Гарадке, Клімавічах, Оршы, Полацку і іншых.

24 верасня 1920 года I Усебеларускі з’езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэнне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Рэзалюцыя з’езда падкрэслівала, што КСМБ з’яўляецца непарыўнай часткай Расійскага Камуністычнага Саюза Моладзі (РКСМ).

У чэрвені 1924 года рашэннем VI з’езда РКСМ арганізацыі было прысвоена імя У. І. Леніна — ЛКСМБ — Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.

У снежні 1991 года на XXX з’ездзе ЛКСМБ спыніў існаванне і быў перайменаваны ў «Саюз моладзі Беларусі».

У розныя гады друкаванымі органамі камсамола Беларусі былі газеты «Чырвоная змена», «Знамя юности», часопіс «Маладосць».

Кіраўнікі камсамола Беларусі М. Ахманаў (1918—1919) Б. Цэйтлін (1920—1921) Б. Кузняцоў (1921) Г. Казлоў (1924—1925) Л. Соскін (1922—1923) М. Кузеніц (1923—1924) М. Арэхва (1924) А. Самахвалаў (1924—1925) А. Бараннікаў (1926—1928) П. Галавач (1928—1929) М. Палякоў (1929—1932) Л. Герцовіч (1932—1934) А. Аўгустайціс (1934—1937) С. Ялагін (1937—1938) (1938—1940) П. Каралёў (1940) М. Зімянін (1940—1946) К. Мазураў (1946—1947) П. Машэраў (1947—1954) А. Аксёнаў (1954—1957) Г. Крывулін (1958—1959) Л. Максімаў (1959—1964) Г. Жабіцкі (1964—1970) У. Падрэз (1970—1974) У. Грыгор’еў (1974) В. Радомскі (1974—1976) К. Платонаў (1976—1980) У. Шаплыка (1980—1983) Н. Мазай (1983—1985) В. Гурын (1985—1989) У. Кудлаш (1989—1990) А. Крыўдзенка (1990—1991)

Літаратура

Катэгорыя:Камуністычная партыя Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1991 годзе Катэгорыя:Ленінскі камсамол Беларусі