Валянціна Антонаўна Сяма́шка (дзявочае Ісаева) (, — , ) — беларуская і .
Біяграфія
Нарадзілася ў СлуцкуЖенщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с., С. 125—126.. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў , дзе займалася адначасова з С. Рахманінавым і А. Скрабіным. Пасля кансерваторыі выступала як піяніст-саліст у адным ансамблі разам са сваім мужам, вядомым віяланчэлістам Сямашкам Марыянам РамуальдавічамВалянціна Антонаўна Сямашка . У іх доме часта бываў П. І. Чайкоўскі, які любіў музіцыраваць з Марыянам і ВалянцінайГлавный учитель моей жизни .
У 1920 была запрошана выкладаць у Мінскі музычны тэхнікум, дзе развівала традыцыі маскоўскай фартэпіяннай школы. Уся атмасфера ў класе В. Сямашка была прасякнута духам творчасці, любові да музыкі, адчуваннем радасці адкрыцця прыгажосці, паэзіі. Вучоба ў Маскоўскай кансерваторыі, знаёмства з юных гадоў з С. Рахманінавым, А. Чэхавым і іншымі выбітнымі дзеячамі рускай культуры канца XIX — пачатку XX стагоддзя, — усё гэта атачала В. Сямашка ў вачах яе вучняў паэтычным арэолам, надавала ёй цалкам асаблівую прыцягальную сілу, зачараваннеШевченко, Ольга Григорьевна. Автореферат диссертации по искусствоведению, специальность ВАК РФ 17.00.02. Диссертация на тему: Фортепьянная культура Беларуси ХХ столетия. 2000, Минск . З 1932 года Валянціна Сямашка дацэнт Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
Аўтарытэт В. Сямашка быў такі вялікі, што , калі яго прасілі пра якія-небудзь важныя справы, што з яго дапамогай трэба было вырашыць у Мінску, заўсёды адказваў: «Так у Мінску ж Сямашка!»В. Масленікава В. Указ. твор. С. 68.
Сярод вучняў В. Сямашка: Ірына Цвятаева — прафесар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыіЦвятаева, Ірына Аляксандраўна (піяністка ; 1917—1991), Сяімён Талкачоў.
У Мінску яна арганізавала хатнія музычныя вечары для мясцовых настаўнікаў, на якіх выступалі яе вучні.
Памерла ў Мінску, пахавана на Вайсковых могілках.
Сям’я
У кастрычніку 1897 года ажаніліся з віяланчалістам Вялікага тэатра Марыянам Рамуальдавічам Сямашкам, які блізка сябраваў з А. П. Чэхавым.
Сын Міхаіл (23.8.1898 — ?)Семашко Марьян Ромуальдович и Антон Павлович Чехов , яго жонка Любоў Лаўраўна Сямашка (нар. Васюковіч) — артыстка оперы, музычны педагогЛюбоў Лаўраўна Сямашка.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Піяністы Расійскай імперыі Катэгорыя:Піяністы СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя