Аляксандр Апанасавіч Жук (1918—1983) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Аляксандр Жук нарадзіўся 31 снежня 1918 года ў вёсцы Веска (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Вучыўся ў Мінскім тарфяным тэхнікуме. У 1934 годзе Жук быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Мінскае пяхотнае вучылішча, у 1942 годзе — курсы «Стрэл». З сакавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Заходнім, Калінінскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім, 1-м і 2-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы, у тым ліку гарадоў і Пшасныш. Да вясны 1945 года падпалкоўнік Аляксандр Жук камандаваў 342-м стралковым палком 2-га Беларускага фронту. Вызначыўся ў час баёў у Германіі.
18—20 красавіка 1945 года Жук арганізаваў фарсіраванне свайго палка праз Ост - і Вест-Одэр. Замацаваўшыся на захопленым плацдарме ў раёне населенага пункта Шэнінген (цяпер — Камянец на поўдзень ад Шчэціна), полк пашырыў яго, блакаваўшы магістраль, што спрыяла паскарэнню наступу савецкіх войскаў на гэтым участку.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за «умелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» падпалкоўнік Аляксандр Жук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 7486.
Пасля заканчэння вайны Жук працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. У 1959 годзе ў званні генерал-маёра ён быў звольнены ў запас. Жыў у Маскве, працаваў у адным з маскоўскіх НДІ. Памёр 18 ліпеня 1983 года, пахаваны на Кунцаўскіх могілках Масквы.
Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі 3-й ступені, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
Літаратура
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Салігорскім раёне Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС