Агады́р — горад у Афрыцы, у паўднёва-заходняй частцы Марока, порт на Атлантычным узбярэжжы.

Гісторыя У пачатку XVI стагоддзя было заснавана рыбацкае паселішча. Горад з'яўляўся апорным пунктам партугальцаў на паўднёвым захадзе Марока. Меў таксама назву Санта-Крус-дзю-Кан-д'Агер. У 1536 годзе горад вызвалены мараканскім войскамі саадзійскага шэрыфа Мухамеда. У XVII—XVII стст. Агадыр з'яўляўся буйным цэнтрам знешняга гандлю. З 1777 года ў горадзе гандаль быў забаронены еўрапейцам, у 1882—1912 гг. дазваляўся продаж збожжа ў прыбярэжнай частцы горада. У 1960 годзе горад моцна пацярпеў ад землетрасення.

Насельніцтва Па стане на 1952 год — 30,1 тыс. чал.Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский. 3-е изд. — М.: БСЭ, 1958. — 250 000 экз. У 1971 годзе насельніцтва горада складала 57 000 чал., у 1982 годзе — каля 110,5Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов т др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 217—218. — 672 с. с илл. тыс. чал.

Эканоміка У горадзе дзейнічаюць рабапераапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, вытворчасць цэменту і інш.

Гарады-пабрацімы

Літаратура Уткин Г. Н. Агадир // Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 217—218. — 672 с. с илл. Агадир // Агадир // Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский. 3-е изд. — М.: БСЭ, 1958. — 250 000 экз. — С. 120.

Спасылкі Agadir, Perle du sud Marocain

Катэгорыя:Гарады Марока