Ахпат і Санаін (, ) — аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Арменіі і прадстаўляюць сабой два манастырскія комплексы 10-13 стст.., размешчаныя ў некалькіх кіламетрах адзін ад аднаго. Яны з'яўляліся рэлігіёзнымі і гуманітарнымі цэнтрамі свайго часу. Тут займаліся жывапісам і каліграфіяй, выкладалі розныя навукі.
Дэкор будынкаў таксама падобны: звонку маналітныя фасады, знутры — багацце разьбы, барэльефаў і скульптурных упрыгожванняў. Індывідуальны стыль армянскай рэлігіёзнай архітэктуры стварыўся ў выніку змешвання мясцовых традыцый і запазычанай візантыйскай культуры.
У ансамбль Ахпацкага манастыра ўваходзяць галоўны храм з унікальнымі фрэскамі, царква Ншана, вядомая сваёй сістэмай падвойных арак, бібліятэка і сховішча рукапісаў. У 1211 годзе тут было створана «Ахпацкае евангелле», упрыгожанае мноствам мініяцюр.
Самая старажытная царква ў Санаіне — царква Божай маці, 951 г. Побач храм Усіх святых, злучаны з ёю галерэяй Рыгора Магістраса, вядомага вучонага, які тут выкладаў. Непадалёк узвышаецца трох'ярусная званіца 13 ст.
Літаратура Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
Катэгорыя:Геаграфія Арменіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Арменіі