Мало́е Мо́хавае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 6 км на паўночны захад ад вёскі Юхавічы, у басейне ракі Нішча.
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на ўсходзе да 7 м), параслі лесам. Берагі забалочаныя, пад лесам і хмызняком.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы