Ангел Іванавіч Багдановіч (, , Віцебская губерня — , ) — расійскі публіцыст, крытык, рэдактар.
Біяграфія З 1880 года вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. Падчас вучобы далучыўся да нарадавольскага руху, быў членам рэвалюцыйнага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. Гэта выклікала рэпрэсіі з боку ўладаў — яму не далі давучыцца ва ўніверсітэце і саслалі ў Ніжні Ноўгарад (1883). Там пазнаёміўся з вядомым расійскім літаратарам У. Караленкам; супрацоўнічаў з шэрагам волжскіх выданняў. З 1887 года жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газеты «Волжский вестникъ». У 1893 годзе разам з іншымі арганізаваў нелегальную рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю «Народнае права»; напісаў яе праграмны дакумент, выдадзены ў выглядзе брашуры «Надзённае пытанне» (1894). З 2-й паловы 1890-х г. на пазіцыях «легальнага марксізму». Выступаў супраць «народніцкіх трафарэтаў» у літаратуры, найперш — ідэалізацыі вёскі. Працаваў у рэдакцыях часопіса «Русское богатство» (1893—1894), «Мир Божий» (1894—1906), дзе прапагандавалася ідэя адукацыі для шырокіх мас. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 часопіс «Миръ божий» забаронены. У 1906 г. заснаваў часопіс «Современный миръ», які рэдагаваў да канца жыцця.
Літаратура
Корнилович Э. А. Оружие публициста // Корнилович Э. А. Люди революционного подвига. — Мн., 1985. — С. 19-30; ЭГБ, т. 1.
Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Пахаваныя на Літаратарскіх мастках