Пажа́рніца наземная (Calamagrostis epigejos) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назвы
Пажарніца наземная, перапалявіца, пажарнік Ботанический словарь, Спб, 1878.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев., мятла лясная.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна 80—150 см у вышыню з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамое. Лісце блакітнавата- або шаравата-зялёнае.
Кветкі дробныя, несамастойныя, сабраныя ў буйныя суквецці даўжынёй да 30 см. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай АфрыкіTaxon: Calamagrostis epigejos (L.) Roth // Germplasm Resources Information Network (GRIN). Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі. Насяляе хваёвыя і змешаныя лясы і хмызнякі. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Мезафіт, мезатроф, эўтроф.
Выкарыстанне
Высушаныя суквецці выкарыстоўваюцца для складання сухіх букетаў. Грубая кармавая трава лугоў.
Літаратура — С. 71—72.
Спасылкі
Дикие родичи культурных растений — Calamagrostis epigeios (L.) Roth. — Вейник наземный // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Тэхнічныя культуры Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе