Міге́ль Алема́н Вальдэ́с (; , Саюла-дэ-Алеман, Веракрус —, ) — мексіканскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Мексікі (1 снежня 1946 — 30 лістапада 1951 года), губернатар штата Веракрус (1 снежня 1936 — 6 красавіка 1939).

У 1946 годзе Мігель Вальдэс быў абраны прэзідэнтам краіны, стаўшы першым з часоў Франсіска Мадэра цывільнай асобай на гэтай пасадзе. Падчас яго кіравання былі дасягнуты поспехі ў сельскай гаспадарцы, у сферы транспарту, у апрацоўчай прамысловасці, у электраэнергетыцы, у нафтавай прамысловасці. Па заканчэнні прэзідэнцкага тэрміну Вальдэса змяніў на пасадзе Адольфа Руіс Картынес, кандыдат ад урадавай партыі.

У 1960 годзе Вальдэс атрымаў дыпламатычны ранг паўнамоцнага пасла і прэзідэнта Мексіканскага нацыянальнага савета па турызме. Памёр у Мехіка 14 мая 1983 года ад сардэчнага прыступу.

Літаратура Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 230. — 576 с. с илл.

Спасылкі

Катэгорыя:Юрысты Мексікі Катэгорыя:Члены Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Мексікі Катэгорыя:Постаці мексіканскай дыпламатыі