Мануэль Хасэ Бланка-і-Кальва дэ Энкалада (; , , Рыа-дэ-ла-Плата — , Сант’яга, Чылі) — чылійскі палітычны дзеяч, першы прэзідэнт Чылі (Часовы прэзідэнт з 9 ліпеня па 9 верасня 1826 года).
Навучаўся марской справе ў Іспаніі. Падчас чылійскай вайны за незалежнасць уступіў у войска Чылі і даслужыўся да рангу віцэ-адмірала. У 1826 годзе быў абраны на заснаваны пост прэзідэнта Чылі. На гэтай пасадзе прабыў усяго два месяцы з-за рознагалоссяў з Кангрэсам з нагоды федэральнага ладу краіны.
Пасля прымаў удзел у вайне супраць Балівійска-Перуанскай канфедэрацыі і ў вайне супраць Іспаніі.
Катэгорыя:Прэзідэнты Чылі Катэгорыя:Памерлі ў Сант’яга