Эдуарда Ніканор Фрэй Мантальва (; ) — чылійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзідэнт Чылі (1964−1970).

Біяграфія Нарадзіўся 16 студзеня 1911 года ў Сант’яга. Бацька — немец, эмігрант з Швейцарыі.

Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Каталіцкім універсітэце ў 1933 годзе. Палітычную дзейнасць пачаў у Кансерватыўнай партыі, у 1938 годзе стаў лідарам Нацыянальнага руху кансерватыўнай моладзі, ператворанага ў гэтым жа годзе ў партыю Нацыянальная фаланга. Выкладаў у Каталіцкім універсітэце.

У 1937—1945 гадах — член Палаты дэпутатаў. У 1945—1946 гадах — Міністр грамадскіх работ і дарожнага будаўніцтва Чылі. У 1949—1964 гадах — сенатар.

Пасля стварэння ў 1957 годзе Хрысціянска-дэмакратычнай партыі на базе Нацыянальнай фалангі і Сацыял-хрысціянскай кансерватыўнай партыі стаў яе лідарам. У 1958 годзе — кандыдат у прэзідэнты, набраў 20,7 % галасоў і заняў трэцяе месца.

Памёр 22 студзеня 1982 года.

Сям’я Сын — Эдуарда Фрэй Руіс-Тагле — Прэзідэнт Чылі (1994—2000).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Чылі