Герб Мядзела — геральдычны знак горада Мядзела, Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Апісанне У блакітным полі іспанскага шчыта на зялёным ускрайку срэбраны замак з трыма вежамі, на якіх, вымпелы з крыжамі Святога Георгія. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 12 красавіка 2001 года № 60.
Гл. таксама Сцяг Мядзела
Спасылкі Герб города Мядель // «Геральдика Беларуси»
Мядзел Катэгорыя:Мядзел