Карлас Салінас дэ Гартары (; нар. , , Мексіка) — прэзідэнт Мексікі з 1 снежня 1988 года па 30 лістапада 1994 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і Рауля Салінаса Ласана і Маргарыты дэ Гартары Карвахаль. Скончыў са ступенню эканаміста Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі ў 1969 годзе. Атрымаў ступень магістра дзяржаўнага кіравання ў 1973 годзе, ступень магістра мастацтваў у 1976 годзе, і кандыдата навук у палітычнай эканоміцы ў 1978 годзе, скончыўшы Гарвардскі інстытут дзяржкіравання Джона Ф. Кенэдзі і Гарвардскі інстытут мастацтваў і навук. Па вяртанні ў Мексіку ён стаў прафесарам у сваёй альма-матэр.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Члены Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі Катэгорыя:Эканамісты Мексікі

Катэгорыя:Прэзідэнты Мексікі