Алена Юр’еўна Пятросава () — беларускі даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўстваАлесь Дашчынскі. Ня стала Алены ПятросавайПятросава, Алена Юр’еўна (кандыдат мастацтвазнаўства).
Біяграфія Нарадзілася 7 лютага 1952 года ў сям’і беларуса і армянкі.
Атрымала архітэктурную адукацыю ў Беларускім політэхнічным інстытуцеВыставка работ Ксении Ангеловой и Елены Петросовой «Трезвучие надежды» открывается в Минске 24 декабря . Працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства Акадэміі навук.
Займалася вывучэннем архітэктуры Беларусі, у прыватнасці неаготыкі. Тэма яе кандыдатскай гучала як «„Готыка“ і неаготыка ў архітэктуры Беларусі: да пытання аб выкарыстанні гатычных формаў у архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII — пачатку XX стст.»Петросова, Елена Юрьевна. «Готика» и неоготика в архитектуре Белоруссии : к вопросу об использовании готич. форм в архитектуре Белоруссии второй половины XVIII — начала XX вв. : диссертация … кандидата искусствоведения : 18.00.01 / ВНИИ искусствознания. — Минск, 1987. — 224 с. + Прил. (32 с.: ил.) .
Суаўтарка кнігі «Помнікі архітэктуры Менску XVII — пачатку XX ст.» разам з Тамарай Чарняўскай.
Напісала некалькі дзесяткаў артыкулаў для «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» па гісторыі архітэктуры Мінска і архітэктуры Беларусі.
Займалася мастацкай творчасцю, у тым ліку як мастак-мазаічыст.
Памерла 15 студзеня 2017 года пасля працяглай анкалагічнай хваробы.
Сям’я Дачка Ксенія Ангелава — мастачка.
Водгукі Паводле мастацтвазнаўцы і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, Алена Пятросава была вельмі вядомай даследчыцай гісторыі архітэктуры ў 1970-1980-х гадах.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі