Exadel — міжнародная ІТ-кампанія, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і ІТ-кансалтынгам. Галоўны офіс знаходзіцца ў г. Уолнат-Крык, Каліфорнія, ЗША. На дадзены момант кампанія мае выдзеленыя цэнтры распрацоўкі ў шасці краінах і больш за 900 супрацоўнікаў у розных гарадах ЗША (Уолнат Крык, Каліфорнія і Болдэр, Каларада), Беларусі (Мінск, Гродна, Гомель, Віцебск, Брэст), Украіны (Вінніца, Харкаў), Літвы (Вільнюс, Клайпеда), Расіі (Екацярынбург, Чалябінск) і Польшчы (Беласток, Шчэцін). У Беларусі кампанія ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння з ліку кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій Беларусі (ПВТ)HTP Announced 2015 Results.

Гісторыя 1998 г. — Створана кампанія Exadel у г. Канкорд, Каліфорнія, ЗША. 1999 г. — Кампанія засноўвае першы цэнтр распрацоўкі (Расія). 2003 г. — Адкрыццё мінскага офіса (Беларусь). 2006 г. — Exadel засноўвае трэці цэнтр распрацоўкі (Украіна). Кампанія ўвайшла ў Топ-100 распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння па версіі часопіса SD Times Exadel Named to the 2006 Software Development Times 100. 2007 г. — Мінскі офіс Exadel становіцца рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій В Парке высоких технологий — пять новых резидентов . Exadel заключае пагадненне аб партнёрстве з Redhat (Jboss) Red Hat and Exadel Partner to Bring Rich Developer Tools to Red Hat’s JBoss Platform Red Hat. 2011 г. — Аддзяленне кампаніі ў Беларусі займае першае месца ў намінацыі «Лепшы замежны цэнтр распрацоўкі ПВТ» у конкурсе «Залаты байт» Золотой Байт-2011 , які праводзіцца Паркам высокіх тэхналогій. 2014 г. — Кампанія адкрывае цэнтр распрацоўкі ў Літве Update on Our Lithuanian Presence і другі офіс ва Украіне (Вінніца) Exadel открывает офисы в Вильнюсе и Виннице Exadel. Look Inside. … in Vinnytsia, Ukraine. Exadel уваходзіць у рэйтынг «Software 500» уплывовага выдання ў сферы праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій «Software Magazine» Software 500 — HTP Strengthens Positions Software 500 Companies . На міжнароднай канферэнцыі MATE-2016 распрацаваны ў кампаніі прадукт Appery быў прызнаны адной з лепшых платформаў для стварэння мабільных праграм 10 лучших платформ для создания мобильного приложения . 2015 г. — Кампанія ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння у Беларусі . Даччыная кампанія Exadel Appery.ioAppery.io з прадуктам Appery увайшла ў Топ-100 кампаній Паўночнай Амерыкі па версіі часопіса Red Herring2015 Top 100 North America: Winners. 2016 г. — Кампанія прайшла сертыфікацыю па стандарту бяспекі ISO/IEC 27001: 2013 ISO Certifies Exadel for Information Security . Адбываецца далейшы рост кампаніі — адчыняецца цэнтр распрацоўкі ў Польшчы (Беласток) Nowa firma w BPN-T. Exadel набыў кампанію Amadeus ConsultingSoftware Engineering Firms Amadeus Consulting and Exadel Join Forces to Meet Growing Demand for Technical Software Innovation (Болдэр, Каларада, ЗША), якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, а таксама кампанію AKME Software (Шчэцін, Польшча).

Дзейнасць Распрацоўка заказнога праграмнага забеспячэння Міграцыя, аптымізацыя і распрацоўка карпаратыўнага праграмнага забеспячэння ІТ-кансалтынг Распрацоўка праграмных прадуктаў Тэставанне і кантроль якасці

Крыніцы

Катэгорыя:ІТ-кампаніі Катэгорыя:Распрацоўка праграмнага забеспячэння Катэгорыя:Аўтсорсінг