Крупская сядзіба — сядзіба, якая размешчана на вул. Савецкай у КрупкахПятросава А. Ю. Сядзібны дом // «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кніга 1». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1987 год..
Гісторыя сядзібы
Сядзіба была пабудавана ў пачатку XX стагоддзя.
На канец 1980-х сядзібны дом выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыйнага будынка.
Планіроўка і размяшчэнне
Сядзіба размешчана непадалёку ад берага р. Бобр.
Сядзібны дом
Захаваўся двухпавярховы сядзібны дом у стылі мадэрн, пабудаваны з цэглы.
Дом характарызуецца складанай асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, выкарыстаннем вежаў у якасці архітэктурных дамінантаў. Асабняк накрыты вальмавым дахам.
Цэнтральная частка бакавога левага фасада аформлена ў выглядзе вежы, завершанай купалам складанай формы на васьмігранным светлавым барабане. Сцены члянёны паясамі русту. Аконныя праёмы разнастайныя па форме (прамавугольныя, круглыя, квадратныя, авальныя, лучковыя), аздоблены ліштвамі. Цэнтральны ўваход з боку галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, які завершаны атыкам. Уваходная частка бакавога правага фасада будынка фланкіравана 2 невялічкімі вежамі. Планіроўка мяшаная.
Паверхі злучаюць 3 розныя па афармленні лесвічныя вузлы. Балясіны цэнтральнай лесвіцы (чыгуннае ліццё) упрыгожаны геаметрычным арнаментам.
Парк
Вакол сядзібы захаваліся рэшткі парка.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Крупак Катэгорыя:Свяцкія Катэгорыя:Сядзібы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн