Зо́ндскі праліў (, ) — праліў паміж астравамі Ява і Суматра, злучае Індыйскі акіян з Яванскім морам Ціхага акіяна.
У праліве размешчана шмат астравоў вулканічнага паходжання. Найбуйнейшы з іх — Панаітан, самыя вядомыя — астравы Кракатау, на якіх у 1883 годзе адбылося вывяржэнне вулкана, якое лічыцца адным з наймагутных у сучаснай гісторыі.
Зондскі праліў у паўночна-ўсходняй частцы мае шырыню каля 24 км і глыбіню ўсяго каля 20 м, што стварае праблему буйным суднам. Асабліва буйныя караблі (напрыклад, танкеры) робяць «крук» у абыход астравоў.
Даўжыня праліва каля 130 км, прылівы да 1,5 м.
Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Інданезіі