Марк Антоній Гардыян (), больш вядомы ў рымскай гістарыяграфіі як Гардыян III, — рымскі імператар у 238—244 гадах.

Гардыян III быў унукам Гардыяна I. Пасля забойства імператара Максіміна Фракійца і нядоўгатэрміновага кіравання сенацкіх стаўленікаў Бальбіна і Пупіена прэтарыянская гвардыя абвясціла юнага Гардыяна імператарам. У 242—244 гадах ён вёў вайну на дунайскай мяжы, а потым абвясціў кампанію супраць дзяржавы Сасанідаў, падчас якой сканаў у Месапатаміі.

Біяграфія

Паходжанне Будучы імператар Марк Антоній Гардыян нарадзіўся ў Рыме 20 студзеня 225 года. Згодна іншай версіі, Гардыян III нарадзіўся ў 226 годзе. Пытанне пра тое, хто быў яго бацькамі, застаецца вельмі спрэчным. Згодна «», яго бацькамі былі дачка Гардыяна I Мецыя Фаўсціна і сенатар Юній БальбЮлий Капитолин. «История Августов». Трое Гордианов. XXII. 4.. Аднак у той жа час сам пісьменнік піша, што, магчыма, бацькам з’яўляецца Гардыян II, сын Гардыяна I.

Сучаснымі гісторыкамі прынята версія, што маці Гардыяна III была дачка Гардыяна I, а бацькам — рымскі сенатар, чыё імя невядомае (прыведзеныя вышэй імёны, узятыя з «Гісторыі Аўгустаў», лічацца выдуманымі). Псеўда-Аўрэлій Віктар, кажучы пра бацьку Гардыяна, ужывае ў адносінах да яго тэрмін «clarissimo», што ў перакладзе азначае «шляхетны»Псевдо-Аврелий Виктор. Извлечения о жизни и нравах римских императоров. XXVII. 1.. Па ўсёй бачнасці, бацька Гардыяна III сканаў яшчэ да пачатку афрыканскага паўстання ў 238 годзе, падчас якога яго сына абвясцілі імператарам.

Выгляд і асабістыя якасці Адзінай крыніцай, што дае найболей поўнае апісанне асабістых якасцей і выгляды імператара Гардыяна III, з’яўляецца складанка імператарскіх біяграфій «Гісторыя Аўгустаў»:

«Гардыян быў жыццярадасным, прыгожым, абыходлівым маладым чалавекам — усім ён падабаўся, у жыцці быў прыемны, адрозніваўся адукаванасцю — словам, ён валодаў усімі дадзенымі, апроч узросту, каб быць імператарам <…> яго любілі, як нікога з гасудароў, і народ, і сенат, і ваярыЮлий Капитолин. „История Августов“. Трое Гордианов. XXXI. 4—5.».

Бюст, што знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Рыме, малюе Гардыяна юнаком з даўгаватай галавой, вялікімі вачамі, поўнымі вуснамі і глыбокай ямачкай на падбародку.

Узыходжанне на прастол

У 235 годзе, пасля забойства імператара Аляксандра Севера ў Маганцыяку, сталіцы правінцыі Ніжняя Германія, Максімін Фракіец быў абвешчаны імператарам, нягледзячы на моцную апазіцыю з боку сената і варожасць насельніцтва. У 238 годзе, калі Максімін знаходзіўся ў Паноніі і праводзіў кампанію супраць прыдунайскіх народаў, у правінцыі Афрыка бліснула паўстанне мясцовага насельніцтва, незадаволенага падатковай палітыкай прынцэпса, у выніку якога імператарамі былі абвешчаны Гардыян I і Гардыян II (адпаведна дзядуля і дзядзька Гардыяна III), якія былі прызнаны сенатам, а юнаму Гардыяну былі абяцаны консульства і тытул цэзараЮлий Капитолин. «История Августов». Двое Максиминов. XVI. 7., тым часам як Максімін і яго сын былі абвешчаны «ворагамі народа»Юлий Капитолин. «История Августов». Двое Максиминов. XV. 2.. Аднак у Рыме знаходзіўся дакладны прыхільнік Максіміна, Віталіян, які мог супрацівіцца падзеям. Але тым не менш трынаццацігадовы ўнук Гардыяна I ніколі не стыкаўся з цяжкасцямі свайго становішча з-за паўстання дзеда, таму што Віталіян быў забіты агентамі, дасланымі ў Рым Гардыянам I у пачатку мяцяжу.

Паўстанне ў Афрыцы неўзабаве было падаўлена пад правадырствам нумідыйскага намесніка Капелана. Пасля таго як у Рыме пра гэта пазналі (па ўсёй бачнасці, бліжэй да канца красавіка 238 года), была сабрана група з дваццаці сенатараў-, раней арганізаваных у камітэт па абароне Італіі ад Максіміна, і галасаваннем з іх ліку выбралі адразу двух новых імператараў — Пупіена і Бальбіна. Новыя імператары павінны былі працягнуць кіраўніцтва паўстаннем супраць Максіміна. Аднак некаторыя сенатары, незадаволеныя дадзеным выбарам, адразу ж узбудзілі сваіх і членаў іх сем’яў для таго, каб перашкодзіць публічнаму ўступу Пупіена і Бальбіна ў імператарскую пасаду. Апроч таго, Пуп ен не карыстаўся папулярнасцю ў бытнасць сваю гарадскім прэфектам Рыма, і многія простыя рымляне былі не супраць узяць удзел у выступах супраць яго ўзыходжання на прастол. Незадаволеныя запатрабавалі, каб імператарская ўлада надалей прыналежала роду Гардыянаў. Потым нехта ўспомніў, што ў Гардыяна I застаўся ўнук. Каб супакоіць мяцежнікаў (а таксама атрымаць доступ да багацця Гардыянаў), на загад Бальбіна і Пупіена было адпраўлена некалькі чалавек за ўнукам Гардыяна I. Знойдучы хлопчыка дома, пасланцы паднялі яго на плечы і вынеслі да натоўпу, паказваючы, што гэта і ёсць унук Гардыяна IГеродиан. История императорской власти после Марка. VII. 10. 8.. Хлопчыку далечы імя дзеда — Марк Антоній Гардыян, а сенат абвясціў яго цэзарам, правадыром моладзі, а таксама спадчыннікам двух імператараў-суправіцеляў.

Пасля гібелі Максіміна пры аблозе Аквілеі, магчыма, у пачатку чэрвеня 238 года, канфлікты паміж двума імператарамі, а таксама паміж імі і легіянерамі з простымі рымлянамі выйшлі на першы план. У сярэдзіне лета салдаты прэтарыянскай гвардыі, незадаволеныя з’яўленнем у Пупіена асабістай варты, набранай з германцаў, напалі на імператарскі палац падчас цырымоніі закрыцця Капіталійскіх гульняў, схапілі і забілі сенацкіх імператараў, а юнага Гардыяна абвясцілі аднаасобным правіцелемГеродиан. История императорской власти после Марка. VIII. 8..

Кіраванне

Пачатак кіравання (238—242 гады)

Пра пяцігадовае кіраванне імператара Гардыяна III вядомыя адносна нешматлікія дэталі. Яго ўнутраная і вонкавая палітыка сталі працягам палітыкі дынастыі Севераў. Бяспека імперскіх меж працягвала заставацца найболей актуальнай праблемай. Першы год кіравання Гардыяна III слаба асветлены ў крыніцах. Пупіен і Бальбін падпалі пад праклён памяці. Цяжка высветліць, як паўплывала ўзыходжанне новага імператара на прастол на сенатарскае саслоўе (калі такі ўплыў зусім быў): ці быў хто-небудзь ссунуты са сваёй пасады ці наадварот падтрымаў новага прынцэпса. Па ўсёй бачнасці, сем’і, што карысталіся аўтарытэтам пры Северах (а некаторыя яшчэ і пры Антанінах), працягнулі кантраляваць важныя ўрадавыя пасады ў адміністрацыі юнага імператара.

Спачатку ўрад Гардыяна III заставаўся пад кантролем сената. Аднак сенат змушаны быў распачынаць кожнае дзеянне з асцярожнасцю, бо яму даводзілася лічыцца з думкай салдат, якія лічылі Гардыяна сваім стаўленікам. Ва ўсякім разе адміністрацыя малалетняга імператара рызыкнула расфармаваць III Аўгустаў легіён, які браў удзел у падаўленні паўстання яго дзеда і дзядзькі. Памяць дзвюх першых Гардыянаў шанавалі з такой стараннасцю, што іх юны сваяк прыняў тытул «Пій» ( — «набожны»), які з тых часоў увесь час з’яўляўся на ўсіх адчаканеных у яго кіраванне манетах.

У 240 годзе ў Афрыцы зноў бліснула паўстанне, гэтым разам пад кіраўніцтвам праконсула , які таксама быў абвешчаны імператарам. Паколькі роспуск III Аўгустава легіёна пазбавіў правінцыю Афрыка патрэбнай ваеннай абароны, на падаўленне мяцяжу Сабініяна давялося скіроўваць рымскія падраздзяленні намесніка Фальтонія Рэстытуціяна з суседняй Маўрэтаніі. У адрозненне ад падзей 238 года бунт Сабініяна не знайшоў падтрымкі ў іншых частках Рымскай імперыі.

Вялікую пагрозу ўяўляла сітуацыя на дунайскай мяжы. Падчас кароткачасовага кіравання Бальбіна і Пупіена готы уварваліся ў правінцыю Ніжняя Мёзія і ўчынілі над рабаванню горад . У той жа час , племя дакійскага паходжання, пераправіліся праз Дунай некалькі заходней. Намеснік Ніжняй Мкзіі Тулій Менафіл склаў з готамі мірнае пагадненне, прапанаваўшы ім штогадовую выплату даніны ў памен на захопленых імі ў палон рымскіх легіянераў, потым аднак, ледзь досыць узмацніўшы сваю армію, адмовіўся ад падобнага дагавора з карпамі. У 239 годзе ў верхнемезійскім горадзе былі выпушчаны манеты, на якіх былі адчаканены надпісы, што абвяшчалі новую эпоху ў гісторыі правінцыі — эпоху ўсебаковай рэарганізацыі ўсёй вобласці, улучаючы мадэрнізацыю пагранічнай абарончай лініі.

У канцы 240 года ці ў пачатку 241 года палітычны рэжым зведаў важныя змены: Гардыян III прызначыў прэфектам прэтарыянскай гвардыі , які неўзабаве набыў вялікі ўплыў на маладога імператара. Калегай Цімесіфея стал . Цімесіфей, які паходзіў з усходніх правінцый, зрабіў пышную кар’еру ў якасці намесніка ў розных правінцыях, пачынаючы ад Аравіі да Галіі і ад Азіі да Германіі. Здольнасці прэфекта хутка зрабілі яго цэнтральнай фігурай ва ўрадзе Гардыяна III, а яго аўтарытэт быў павялічаны за кошт шлюбу яго дачкі з юным прынцэпсам улетку 241 года. Гэта падзея была адзначана выпускам у яе гонар манет з прысвячэннем «VENVS VICTRIX» — пераможнай багіні кахання. На думку французскага гісторыка Крысціяна Сеціпані, у іх шлюбе нарадзілася дачка, імя якой, меркавана, было ФурыяChristian Settipani. Continuité gentilice et continuité sénatoriale dans les familles sénatoriales romaines à l'époque impériale. 2002. p. 10..

Гардыян III досыць талерантна ставіўся да хрысціянам, не перашкаджаючы шыранню хрысціянства сярод насельніцтва. Па паведамленні Яўсевія Кесарыйскага, эпоха кіравання Гардыяна III адзначана дзейнасцю АрыгенаЕвсевий Кесарийский. Церковная история. VI. 29—34.. Апроч таго, юны прынцэпс быў прыхільнікам філосафа Плаціна. Пры Гардыяне былі пашыраны жаўнерні для салдатаў ў Рыме.

Персідскі паход Цяжкасці на Дунаі працягваліся, але вялікая небяспека навісла над усходнімі рымскімі межамі. Агрэсіўная экспансія адноўленай Персідскай імперыі пад кіраваннем цара з дынастыі Сасанідаў працягнулася пры яго сыне і наступніку , які прыняў пры ўзыходжанні на трон задзірлівы тытул «Цара цароў іранскіх і неіранскіх». У цэнтры персідскай увагі было пашырэнне сваіх тэрыторый у Верхняй Месапатаміі (паўднёвы ўсход Турцыі, Паўночная Сірыя і Паўночны Ірак), большая частка якой знаходзілася пад прамым рымскім кантролем на працягу больш аднаго пакалення. Па ўсёй бачнасці, у апошнія месяцы кіравання Максіміна Фракійца (238 год) Ардашыр захапіў Кары і (хоць па версіі візантыйскіх гісторыкаў дадзеная падзея адбылася ў 241 годзе, ужо пры Шапуры, пасля захопу Хатры). У 239 годзе быў узяты . У 240 годзе хворы Ардашыр, мусібыць, зрабіў свайго сына Шапура суправіцелем. Цягам гэтага года Хатра, дзе знаходзіўся ваенны рымскі гарнізон, была захоплена персідскай арміяй. Паведамленне пра тое, што таксама пала Антыёхія, падаецца лжывым. Аднак перыяд 240—241 гадоў адзначаны перапынкам кляпання манет на Антыяхійскім манетным двары, што можа ўскосна паказваць на часовы пераход горада пад кантроль персаў.

Цімесіфей пачаў арганізоўваць і ў 242 годзе разам з Гардыянам, які папярэдне адкрыў , адправіўся з войскам на ўсход. Калі ў 241 годзе Тулій Менафіл быў зняты са сваёй пасады намесніка Ніжняй Мезіі, аднавіліся напады прымежных плямён, якія палічылі, што ўсе пагадненні, заключаныя з Менафілам, з’яўляюцца пасля яго адстаўкі несапраўднымі. Прэфект прэторыя пабіў гэтага ворага, прымусіўшы адступіць за Дунай. Вядома, што ў рымскую армію былі залучаны прадстаўнікі готаў.

Увесну 243 года рымляне былі гатовы пачаць паход. Армія пераправілася праз Еўфрат і адбіла Кары і Нісібіс (на думку гісторыка Дэвіда Потэра, гэта адбылося ў 242 годзе). Неўзабаве персы былі разгромлены (нягледзячы на гэта, на персідскім барэльефе Гардыян быў намаляваны зрынутым). Пагроза ад сірыйскай сталіцы Антыёхіі была адведзена. Апроч таго, Гардыян III аднавіў Эдэскае царства і ўзвёў на прастол сына Ману IX, Абгара X Фраата.

Цімесіфей меркаваў адправіцца ўглыб Месапатаміі на ўзяцце персідскай сталіцы , аднак раптам памёр ад хваробы (па паведамленні «Гісторыі Аўгустаў», прэфект быў ахвярай інтрыг Марка Юлія ФіліпаЮлий Капитолин. «История Августов». Трое Гордианов. XXVIII. 5—6.). Калега Цімесіфея па прэфектуры Гай Юлій Прыск пераканаў імператара прызначыць яго брата Марка Юлія Філіпа на месца, якое вызвалілася. Кампанія супраць Сасанідаў працягнулася, а рымская армія прасоўвалася ўздоўж Еўфрата восенню 243 года і ў пачатку зімы 244 года.

Смерць