Калуга (Huso dauricus) — рыба роду бялуг сямейства асятровых.

Пашырана на Далёкім Усходзе, у басейне Амура. Адрозніваюцца 2 формы: паўпрахадная (на нераст заходзіць у Амур) і рачная (пастаянна жыве ў Амуры). Трапляецца таксама ў азёрах.

Даўжыня да 5,6 м (часцей 1,5—2,5 м), маса да 1000 кг (звычайна 50—100 кг). Рот вялікі, паўмесяцавы.

Ікра буйная, да 4 мм у дыяметры. Маляўкі кормяцца бентасам, дарослыя — рыбай. Калуга палюе, рэзка ўсмоктваючы здабычу (ласосевых, карпавых і іншую рыбу) разам з вадой дзякуючы магутным сківіцам і аб'ёму ротавай поласці.

Жыве да 55 гадоў. Колькасць падтрымліваецца штучным развядэеннем. Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура

Катэгорыя:Асятровыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе