Гвю́дні То́дласіюс Ё́ўханесан (; , Рэйк’явік, Ісландыя) — ісландскі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Ісландыі з 2016 па 2024 гады.
Біяграфія Гвюдні скончыў Рэйк’явікскую гімназію (1987), універсітэт Уорвіка (Англія) са ступенню бакалаўра гісторыі і паліталогіі (1991) і ўніверсітэт Ісландыі са ступенню магістра мастацтваў па гісторыі (1997). У 1999 атрымаў званне магістра студыяў універсітэта Оксфарда, у 2003 — доктара філасофіі па гісторыі Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі«Guðni Th. Jóhannesson Ferilskrá» (PDF). .
Чытаў лекцыі ва ўніверсітэце Ісландыі, Біфрасцкім універсітэце і ўніверсітэце Лондана. Цяпер працуе старэйшым выкладчыкам гісторыі ва ўніверсітэце Ісландыі. Выдаў некалькі прац па гісторыі Ісландыі, у тым ліку пра трасковыя войны, фінансавы крызіс 2008—2011 гадоў і інстытут прэзідэнцтва. Апісаў біяграфію і кнігу пра прэзідэнцкі тэрмін Крыст'яўна Эльд'яўдна.
25 чэрвеня 2016 года абраны новым прэзідэнтам Ісландыі з 39,1 % галасоў, стаўшы ва ўзросце 48 гадоў наймаладзейшым прэзідэнтам. Пасаду заняў 1 жніўня.
Сям'я Маці — настаўніца і журналістка Маргрэт Тодласіюс, бацька — настаўнік фізкультуры і трэнер Ёўханес Саймюндсан (памёр у 42-гадовым узросце ад раку). Гвюдні мае двух братоў — Патрэкюра, колішняга іграка гандбольнай зборнай Ісландыі, цяпер трэнера аўстрыйскай зборнай, і Ёўханеса, сістэмнага аналітыка. У дзяцінстве гандболам займаўся і Гвюдні.
У 2004 годзе Гвюдні Ёўханесан ажаніўся з канадкай Элайзай Рыд, з якой пазнаёміўся ў Вялікабрытаніі падчас навучання. З ёй маюць чатырох дзяцей, яшчэ адну дачку Гвюдні мае ад папярэдняга шлюбу.
Літаратура Kári í jötunmóð. Saga Íslenskrar erfðagreiningar og Kára Stefánssonar (Reykjavík: Nýja bókafélagið, 1999). Völundarhús valdsins. Stjórnarmyndanir, stjórnarslit og staða forseta Íslands í embættistíð Kristjáns Eldjárns, 1968—1980 (Reykjavík: Mál og menning, 2005). Óvinir ríkisins. Ógnir og innra öryggi í kalda stríðinu á Íslandi (Reykjavík: Mál og menning, 2006). Þorskastríðin þrjú. Saga landhelgismálsins 1948—1976 (Reykjavík: Hafréttarstofnun Íslands, 2006). Hrunið. Ísland á barmi gjaldþrots og upplausnar (Reykjavík: JPV, 2009) Gunnar Thoroddsen. Ævisaga. (Reykjavík: JPV, 2010)
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Гісторыкі Ісландыі Катэгорыя:Перакладчыкі Ісландыі Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Прэзідэнты Ісландыі Катэгорыя:Перакладчыкі на ісландскую мову Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў