Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 21 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці, на рагу вуліц Максіма Багдановіча (№ 21) і Старажоўскай (№ 1). Пабудаваны ў першай палове XIX ст. з цэглы.
Архітэктура Дом № 21/1 ўяўляе сабой прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак накрыты вальмавым чатырохсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Яго цэнтральная частка з шырокім дзвярным праёмам вылучана лапаткамі на ўсю вышыню будынка. Фасады вырашаны плоскасна, прарэзаны прамавугольнымі вокнамі з простымі ліштвамі. На 3-м паверсе сіметрычна размешчаны 2 невялікія балконы з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). На даху прарэзаны фігурная (у цэнтры) і 2 бакавыя прамавугольныя люнеты.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Старажоўская вуліца Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску