Бе́лае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 6 км на паўночны захад ад вёскі Халамер'е, у басейне ракі Чарнец.

Плошча паверхні 0,23 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 14,9 м, сярэдняя — 6,08 м. Даўжыня берагавой лініі 1,82 км. Аб'ём вады ў возеры 1,40 млн м³. Плошча вадазбору 2,5 км².

Размешчана сярод ляснога масіву. Схілы катлавіны вышынёй 11—13 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна