Melia azedarach — драўняная расліна, якая расце ў краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ў Аўстраліі; від роду Melia сямейства Меліевыя. Шырока культывуецца ў трапічных і субтрапічных краінах.

Від быў апісаны Карлам Лінеем па ўзорах, прывезеных яму, хутчэй за ўсё, з Сірыі. Тыпавы асобнік знаходзіцца ў Лондане.

Назва

Карл Ліней у якасці відавага эпітэта для лацінскай назвы віду узяў арабскую назву гэтага дрэва, якое ў сваіх працах паказваў Ібн Сіна.

Біялагічнае апісанне Лістападнае дрэва 15-18 м вышынёй, з шырокай разгалістай кронай.

Лісце складанае тройчынепарнаперыстае, 25-80 см даўжынёй, складаецца з 3-12 ланцэтападобных дробназубчастых лісточкаў.

Кветкі ліловыя, сабраны ў мяцёлкі.

Плады — сакавітыя светла-жоўтыя шарападобныя касцянкі, якія застаюцца на дрэве ўсю зіму.

Хімічны склад Расліна багата алалкоідамі; у кары змяшчаецца маргазін, у пладах — азадарын, у лісці — параізін. Насенне расліны ўтрымлівае 40-60 % тлустага алею. Яно горкае на смак, паколькі змяшчае 0,1 % горкага рэчывы — маргаспікрына.

Выкарыстанне Водны адвар кары ўжываецца як гарачкапаніжальны і супрацьгліставы сродак. Водны настой або адвар пладоў ужываецца ў выглядзе прымочкі пры праказе. Водны настой лісця валодае інсектыцыднымі ўласцівасцямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Паўднёва-Усходняй Азіі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Азіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Меліевыя