Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» ў Мінску, размешчаны на рагу вуліц Кісялёва (№ 30) і Максіма Багдановіча.

Архітэктура Комплекс узведзены ў 1864 годзе і складаецца з трох асноўных і некалькіх дапаможных будынкаў, абнесеных глухой цаглянай агароджай, размешчаны на тэрыторыі 2,5 га. Уздоўж вул. Кісялёва вылучаюцца варачны корпус, карпусы саладоўні і соладасушні (1940 г.). Будынкі складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, завершаны рознымі па вышыні трохвугольнымі шчытамі. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны плоскія лапаткі, карнізныя паяскі. Фасады чляняцца прамавугольнымі і аконнымі праёмамі. Па вул. М. Багдановіча размешчаны адміністрацыйна-вытворчы корпус. Будынак двухпавярховы складаны ў плане. Фасад чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі і гарызантальнымі цягамі пад вокнамі першага і другога паверхаў.

На будынку ў 1970 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка падпольшчыкам, абноўленая ў 1984 годзе (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Кісялёва (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)