Указ «Абарона нацыі ад уезду замежных тэрарыстаў у Злучаныя Штаты» (англ. Executive Order «Protecting the Nation from Foreign Terrorist Entry into the United States») — указ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб абмежаванні ўезду ў ЗША для пэўных катэгорый асоб.
Падпісанне і дзеянне 27 студзеня 2017 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас цырымоніі ў міністэрстве абароны ЗША падпісаў указ, які прадугледжвае жорсткія меры ў дачыненні да мігрантаў.
28 студзеня 2017 года суд у Нью-Ёрку прыняў пастанову, якое дае магчымасць часова знаходзіцца на тэрыторыі ЗША асобам, якія прыляцелі ў краіну з адкрытымі візамі і якія падпадаюць пад дзеянне міграцыйнага ўказа прэзідэнта Дональда Трампа. Замежным грамадзянам у рамках гэтай экстранай пастановы суда прадастаўляецца магчымасць яшчэ некаторы час знаходзіцца ў краіне(укр.) . Праверана 30 студзеня 2017..
Змест і структура ўказа Указ складаецца з 12 раздзелаў з падраздзеламі.
Першы раздзел мае назву «Мэта». Гэты раздзел звязвае прыняцце ўказа з тэрарыстычнай пагрозай. Прыкладам такой пагрозы прыводзіцца тэракт 11 верасня ў ЗША.
Указ забараняе тэрмінам на 90 дзён уезд у ЗША для грамадзян шэрагу мусульманскіх краін, незалежна ад таго, ці імкнуцца яны атрымаць статус бежанца ці не. Пад забарону трапілі грамадзяне Ірана, Сірыі, Лівіі, Самалі, Емена і Ірака. Выключэнне складуць дыпламаты і прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Ва ўказе таксама адзначаецца, што просьбы аб прадастаўленні статусу бежанцаў у ЗША, якія былі пададзеныя да яго падпісання, могуць быць ухвалены пры ўмове праходжання новых працэдур.
Таксама ў прынятай пастанове адзначана, што ЗША спыняюць праграму прыёму бежанцаў на 120 дзён для высвятлення эфектыўнасці дзеючых правілаў.
Таксама ўказам плануецца паскорыць стварэнне біяметрычнай сістэмы для кантролю за ўязджаючымі ў краіну.
Наступствы
Эканамічныя Фондавыя індэксы Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну «сышлі ў мінус» пасля забароны на ўезд бежанцаў у ЗША. Авіякампаніі Emirates Airline і Etihad Airways заявілі аб намеры адхіліць персанал, які трапляе пад дзеянне ўказу, ад палётаў у ЗША. Інтэрнэт-гігант Google заклікаў супрацоўнікаў, якія знаходзяцца па-за межамі ЗША, хутчэй вярнуцца ў краіну з-за ўказу. У кампаніі лічаць, што яе работнікі-мігранты з сямі мусульманскіх краін могуць не патрапіць назад на працу і асцерагаюцца, што ўказ можа стварыць бар'еры для прыцягнення таленавітых спецыялістаў з іншых краін у ЗША.
Палітычныя 27 студзеня 2017 года Дэмакратычная партыя ЗША назвала ўказ Трамп аб бежанцах «здрадай амерыканскіх каштоўнасцяў»(укр.) . Праверана 30 студзеня 2017..
Іншыя Парламент Ірака прагаласаваў за ўвядзенне аналагічных мер у адказ на ўказ Дональда Трампа(укр.) . Праверана 30 студзеня 2017.. 29 студзеня 2017 года на вуліцах больш за 15 амерыканскіх гарадоў адбыліся пратэсты супраць новых іміграцыйных абмежаванняў, уведзеных прэзідэнтам Трампам(укр.) , Радіо Свобода . Праверана 30 студзеня 2017.. Таксама, у гэты дзень, у міжнародным аэрапорце імя Джона Кенедзі ў Нью-Ёрку некалькі дзясяткаў актывістаў арганізавалі пратэст у тэрмінале аэрапорта, заклікаючы ўпусціць вымушаных перасяленцаў. Установы ЗША змянілі правілы выдачы паўторных віз пасля ўказа.
Крытыка Крытыкі ўказвалі на тое, што хоць у апраўданне ўказа гучалі заявы, што ён накіраваны супраць тэрарыстаў, на самай справе з краін, якія былі ўключаны ў спіс не было ні аднаго тэрарыста, які здзейсніў б тэракт у ЗША за апошнія дзесяцігоддзі, пры гэтым краіны, з якіх адбыліся найбольшая колькасць антыамерыканскіх тэрарыстаў – Саудаўская Аравія, Егіпет, Катар, ААЭ – выключаны з забароненага спісу, таму што з'яўляюцца блізкімі альянтамі ЗШАГленн Грінвальд. Запрет Трампа на въезд мусульман – исключительно позорный апогей войны с терроризмом // Спільне. — 31.01.2017.
Рэакцыя сусветнай супольнасці Федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель падвергла крытыцы ўказ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб забароне на ўезд у краіну грамадзянам сямі мусульманскіх краін, назваўшы яго «памылковым». Пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп забараніў імігрантам з мусульманскіх краін перасякаць амерыканскую мяжу, прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трюдо запрасіў бежанцаў у сваю краіну. Па стане на 30 студзеня, усяго за суткі больш мільёна брытанцаў падпісаліся пад петыцыяй, у якой утрымліваецца заклік адмяніць (дакладней, пазбавіць яго статусу дзяржаўнага візіту і пазбегнуць сустрэчы прэзідэнта ЗША, «вядомага сваёй мізагініяй і вульгарнасцю», з каралевай Лізаветай II) запланаваны візіт у Вялікабрытанію Дональда Трампа ў сувязі з падпісаннем антыміграцыйнага ўказа(укр.) . Праверана 30 студзеня 2017.. Заклікаў суграмадзян выступіць супраць дзяржаўнага візіту ў іх краіну прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, пакуль той не адменіць забарону, і лідар апазіцыі Джэрэмі Корбіна. 28 студзеня 2017 года Упраўленне ААН па справах бежанцаў і Міжнародная арганізацыя па міграцыі заклікалі адміністрацыю прэзыдэнта Дональда Трампа працягваць прадастаўляць прытулак уцекачам(укр.) . Праверана 30 студзеня 2017..
Крыніцы
Катэгорыя:Крыніцы права ЗША Катэгорыя:Міграцыйнае права