Дзі́вінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дзівін.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 11 сельсаветаў: Верхалескі, Восаўскі, Дзівінскі, Лелікаўскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Радастаўскі, Хабовіцкі, Чарнянскі, Чэмерскі і Ягмінаўскі.

16 ліпеня 1954 года Лелікаўскі, Чэмерскі і Ягмінаўскі сельсаветы скасаваны, у склад раёна з Жабінкаўскага раёна перададзены вёскі Горы, Звозы, Лясавец, Субаты і ШарашоўцыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

8 жніўня 1959 года раён скасаваны. Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Хабовіцкі сельсаветы перададзены ў Кобрынскі раён, Радастаўскі сельсавет — у Драгічынскі раён, Восаўскі і Чарнянскі сельсаветы — у Маларыцкі раён.

Крыніцы

Літаратура

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Кобрынскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Драгічынскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Маларыцкага раёна