Браньск або Браньск-Падляшскі, таксама Бранск С. 106. (, падляшск: Бранськ, Branśk) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бельскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама ёсць сядзібай вясковай гміны Браньск.
Размешчаны за 69 км на паўднёвы захад ад Беластока, на рацэ Нурэц. Побач з горадам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя У XI стагоддзі горад разам з іншымі гарадамі Падляшша трапіў пад уладу Яраслава Мудрага. У XIII—XIV стагоддзях ён увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У XV стагоддзі Браньск з’яўляўся другім цэнтрам Бельскай зямлі пасля Бельска. 18 студзеня ў 1493 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права. У 1513 годзе ён апынуўся ў Падляшскім ваяводстве.
У XVI стагоддзі Браньск атрымаў герб «у чырвоным полі выява рыцара на кані»Браньск-Падляшскі // , стаў значным асяродкам гандлю, а ў мястэчку існавалі касцёл і царква. У XVI—XVIII стагоддзях горад быў цэнтрам староства. З сярэдзіны XVI стагоддзя да 1768 года ў Браньску адбываліся пасяджэнні земскага суда Браньскай зямлі, а таксама праводзіліся соймікі шляхты, апошні з якіх прайшоў 27 мая ў 1793 годзе. У 1569 годзе паводле ўмоваў Люблінскай уніі ён перайшоў да Каралеўства Польскага.
У XVIII стагоддзі пасля Паўночнай вайны горад пачаў прыходзіць у заняпад. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Браньск апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1807 года — у Расійскай імперыі. У 1921 годзе паводле ўмоваў Рыжскай мірнай дамовы горад увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 годзе ён апынуўся ў складзе БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам Браньскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах Браньск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня ў 1945 годзе ўлады СССР перадалі горад Польшчы.
Галерэя
Насельніцтва 1580-я гады — каля 1800 чал., у тым ліку шмат шляхты і каля 50 рамеснікаў. 1889 год — 2834 чал. (1373 мужчыны і 1461 жанчына), у тым ліку 1316 іудаістаў. 2007 год — 3822 чал.
Транспарт Браньск — вузел аўтамабільных шляхоў: (Замбраў — Браньск — Бельск Падляскі) і (Лапы — Браньск — Цехановец).
Турыстычная інфармацыя
Выдатныя мясціны Гарадзішча (XI ст.) Забудова XIX — пач. XX ст. Капліца (XIX ст.) Касцёл Унебаўзяцця найсв. Панны Марыі (1859—1862) Могілкі яўрэйскія Могілкі старыя каталіцкія Могілкі старыя праваслаўныя Царква св. Сімеона
Страчаная спадчына Сінагога
Вядомыя асобы Маёнтак Калінова каля Браньска на працягу амаль ста гадоў быў у валоданні продкаў Кастуся Каліноўскага.
Гл. таксама Масавае забойства беларусаў Падляшша (1946) Маляшы Помнік праваслаўным жыхарам Беластока, забітым і зніклым без вестак у 1939—1956 гады
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Русі