«Краснада́р» () — расійскі футбольны клуб з горада Краснадара. Заснаваны ў 2008 годзе. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2014/15, 2018/19, 2019/20.
Гісторыя
Першыя гады Футбольны клуб «Краснадар» быў заснаваны ў 2008 годзе. Ініцыятарам стварэння і ўладальнікам клуба з’яўляецца бізнесмен Сяргей Галіцкі.
У лютым 2008 года «Краснадар» паспяхова прайшоў працэдуру ліцэнзавання ПФЛ, атрымаўшы прафесійны статус і права выступаць у другім дывізіёне. Першы афіцыйны матч каманда правяла 12 красавіка 2008 года ў Таганрогу на стадыёне «Тарпеда», згуляўшы ўнічыю 0:0 з клубам «Ніка» (Красны Сулін). Каманду складалі маладыя ігракі, якімі кіраваў Уладзімір Волчак — першы трэнер у гісторыі клуба. У ходзе сезона ў «Краснадары» з’явіліся некалькі новых футбалістаў і змяніўся трэнер. У выніку клуб заняў 3-е месца ў сваёй зоне — услед за «Валгаром» і «Батайскам-2007», адстаўшы ад лідара на 11 ачкоў.
15 студзеня 2009 года ў офіс клуба прыйшоў афіцыйны ліст з ПФЛ з просьбай паведаміць аб гатоўнасці прыняць удзел у першынстве Расіі па футболе ў першым дывізіёне ў сезоне 2009 года, у сувязі з адмовай некаторых клубаў ад удзелу ў першынстве Расіі.
Дэбютны сезон у першым дывізіёне «Краснадар» завяршыў на 10-м месцы. У наступным годзе камандай кіраваў новы трэнер — Сяргей Ташуеў, вядомы па працы з «Салют-Энергіяй». Пад яго кіраўніцтвам «Краснадар» ярка правёў першую палову першынства, але ў другім гуляў прыкметна горш. Вынікам стала 5-е месца. Ташуеў па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клуб.
Выхад у Прэм’ер-лігу У снежні 2010 года кіраўніцтва «Краснадара» абвясціла аб падпісанні кантракта з сербскім спецыялістам Славалюбам Мусліным, добра вядомым па працы з маскоўскім «Лакаматывам», падмаскоўнымі «Хімкамі» і мінскім «Дынама». Кантракт з клубам быў падпісаны па схеме «1,5+1». У другой палове студзеня 2011 года клуб таксама ўзмацніўся некаторымі ігракамі, якія мелі досвед выступу ў элітным дывізіёне.
Пасля таго, як «Сатурн» і «Амкар» падалі заяву аб добраахвотным выхадзе з расійскай футбольнай Прэм’ер-лігі ў найвышэйшых футбольных колах разгарнулася дыскусія аб патэнцыйных кандыдатах на замену гэтым клубам. Называліся наступныя каманды: «Ніжні Ноўгарад» і КАМАЗ, якія занялі 3 і 4 месца ў першым дывізіёне, а таксама «Аланія», якая выбыла з чэмпіянату. Аднак, у выпадку зняцця абедзвюх каманд прыярытэтным лічыўся варыянт правядзення чэмпіянату з 14-ю камандамі. У выніку бліжэй да 25 студзеня 2011 года ўсё больш пераважнымі станавіліся шанцы «Краснадара». «Амкар» адклікаў заяву на выхад з Прэм’ер-лігі, «Ніжні Ноўгарад» і КАМАЗ адмовіліся ад пераходу ў найвышэйшы дывізіён па фінансавых прычынах, а варыянт з «Аланіяй» РФПЛ палічыў парушэннем спартыўнага прынцыпу. 25 студзеня «Краснадар» афіцыйна заняў месца «Сатурна» ў Прэм’ер-лізе«Краснодар» официально занял место «Сатурна» в Премьер-Лиге . championat.ru .
Склад Станам на люты 2024 года.
Галоўныя трэнеры
Уладзімір Волчак (2008) Нурбі Хакунаў (2008—2009) Сяргей Ташуеў (2009—2010) Славалюб Муслін (2010—2013) Алег Конанаў (2013—2016) Ігар Шалімаў (2016—2018) Мурад Мусаеў (, 2018) Алег Фаменка (2018—2019) Сяргей Мацвееў (2019—2020) Мурад Мусаеў (2020—2021) Віктар Ганчарэнка (2021—2022) Даніэль Фарке (2022) Аляксандр Старажук (2022—2023) Уладзімір Івіч (з 2023)
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Сайт заўзятараў
Краснадар
Катэгорыя:2008 год у Расіі