(64) Ангеліна () — астэроід галоўнага пояса, прыналежны да яркага спектравага класа E. Ён быў адкрыты 4 сакавіка 1861 года нямецкім астраномам Эрнстам Тэмпелем у Марсельскай абсерваторыі (гэта быў першы з пяці адкрытых ім астэроідаў) і названы ў гонар Ангеліны, абсерваторыі барона Франца Ксавера фон Цаха, якая знаходзілася каля Марселя. Падобны выбар падпаў пад рэзкую крытыку з боку нямецкіх і брытанскіх астраномаў, у прыватнасці, Джона Гершэля і Джорджа Эйры, бо для наймення астэроідаў традыцыйна выкарыстоўваліся імёны міфалагічных персанажаў. Тым не менш, астэроіду ўсё ж была прысвоена назва, прапанаваная Цахам.

Спасылкі

2004 Angelina occultation (cross-sectional profile of 48x53 km)

НАЭ:Ангелина Lionel Wilson and Klaus Keil — Explosive Eruptions on Asteroids: The Missing Basalts on the Aubrite Parent Body Abstracts of the Lunar and Planetary Science Conference, volume 22, page 1515, (1991)

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1861 годзе