Карлас Шэрман (, , Уругвай — ) — беларуска-іспанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага — выхадца з Заходняй Беларусі. Вучыўся ў Нацыянальным інстытуце імя М. Марэна (Буэнас-Айрэс, Аргенціна, 1951—1956) па спецыяльнасці філалогія. Працаваў у аргенцінскіх газетах. У 1956 годзе прыехаў на Беларусь. У 1964—1980 гг. — загадчык рэдакцыйна-выдавецкага сектара Фундаментальнай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР. З 1989 года — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра. Член СП СССР і Беларусі з 1979.
Творчасць Дэбютаваў у аргенцінскім перыядычным друку ў 1952 годзе, у рускай перыёдыцы Беларусі — з 1964 года, на беларускай мове — з 1975. З іспанскай мовы на рускую пераклаў раман «Чорны загон» (часопіс «Неман», 1967), раман Г. Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (з В. Тарасам, Масква, 1978), на беларускую мову пераклаў паасобныя творы , Г. Гарсія Маркеса, , О. Фернандэса, У. Дзітаранта, С. Ібаргоена, К. Кастэльотэ, Э. Кардэналя, і інш., а таксама выбраную лірыку (1987). У перакладзе з беларускай на іспанскую выйшлі «Мая Бесядзь» А. Куляшова, «Конь і леў» М. Танка, «Чырвоны мак» В. Хомчанкі, народныя казкі ў апрацоўцы А. Якімовіча (усе ў 1976), «Шлюбная ноч» І. Шамякіна (1980), «Дажыць да світання» (1980), «Абеліск» (1984) і «У тумане» (1989) В. Быкава, выбранае Я. Купалы і Я. Коласа «Папараць-кветка» (1982), выбранае Р. Барадуліна «Чорны вол маёй трывогі» (1985), «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава (1988), «Загад № 1» М. Чаргінца (1990).
Аўтар кніг паэзіі «Дождж у Каралішчавічах» (на іспанскай мове, у перакладзе на беларускую Р. Барадуліна, 1984) і «Сны» (у перакладзе з іспанскай Р. Барадуліна і В. Сёмухі, 1989).
Склаў зборнікі выбранай лірыкі Федэрыка Гарсія-Лоркі (1975), П. Неруды (1976), Н. Гільена (1977), Габрыелы Містраль (1984), а таксама анталогію сучаснай кубінскай паэзіі «Тытунёвая кветка» (1986).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Уругвая Катэгорыя:Перакладчыкі Уругвая Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з іспанскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на іспанскую мову