Лідзія Саўлаўна Мухарынская (,  — ) — беларускі музыказнавец-фалькларыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974). Кандыдат мастацтвазнаўства (1969).

Біяграфія Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1939 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.

У 1939—41 гадах і з 1948 года — выкладчык Беларускай кансерваторыі, з 1970 года — дацэнт.

Навуковая дзейнасць У сваіх працах разглядала беларускае народна-песеннае мастацтва ў яго вытокавым развіцці, надзяляе асобую ўвагу інтанацыйнаму строю сучаснай беларускай народнай песні, гісторыі і музычна-паэтычнай стылістыцы беларускай рэвалюцыйнай і партызанскай песні.

Сачыненні Мелодический язык современной белорусской народной песни. — Мн., 1966 Белорусская народная партизанская песня. — Мн., 1968 — В кн.: В. И. Ленин в песнях народов СССР. М., 1971 Белорусская народная песня: Историческое развитие (Очерки). — Мн., 1977

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000. Беларускі фальклор : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.

Спасылкі Мухаринская Лидия Сауловна Лидия Сауловна Мухаринская (1906—1987)

Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Кандыдаты мастацтвазнаўства