Запо́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Заполле.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага і Тарасенскага сельсаветаўРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лёзненскага раёна. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў Курынскага сельсавета (Астраўскія, Белікава, Брылі, Вайцяхі, Гаркава, Калінка, Лунькі, Сабалёва, Хатоля і Штанова), якія былі перададзены 25 снежня 1962 года ў склад Лёзненскага раёнаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. З 2 жніўня 1966 года ў складзе Віцебскага раёнаРашэнне выканкама Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Запольскага сельсавета 45 населеных пунктаў. 17 жніўня 2010 года скасаваны вёскі Булы і ДзеснянінаваПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2010 г. , 24 лістапада 2011 года — вёска МарковічыРешение Витебского районного Совета депутатов от 24 ноября 2011 г. № 143 Об упразднении сельского населенного пункта Витебского района Витебской области.
Насельніцтва Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 11 461 чалавек (2 439 двароў). Пасля вайны было адноўлена 1259 двароў, а ў ліпені 1969 года ў сельсавеце пражывала 3 619 чалавек. Падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 870 чалавек і 2 361 двор; з 443 чалавек, якія былі адпраўлены на прымусовыя працы, вярнуліся 393 чалавекі. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 729 жыхароў сельсавета, яшчэ 242 чалавекі загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадахНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. — Воп. 3. — Спр. 749. — Л. 135..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 954 чалавекі, з іх 91,8 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 0,7 % — узбекі, 0,5 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 823 чалавекі.
Населеныя пункты Бенцяі Бярозаўка Галінава Дземяхі Дразды Заполле Засёлак Захаронкі Кабаны Кавалёва Казакова Калінка Канькі Навасёлкі Нізкабор’е Новааляксандраўка Папаратна Партызанаўка Парэчча Пруднікі Пудаць Пунішча Пухавічы Сапраны Сібякі аграгарадок Тарасенкі Харпенічы Храпакі Шлыкі Шчыпечы
Населеныя пункты, знішчаныя нямецкімі акупацыйнымі ўладаміНямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 —1944): Зборнік / Камітэт па архівах і справаводству, Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Акадэміі навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі фонд «Узаемаразуменне і прымірэнне»; [Пад агул. рэд. У. М. Міхнюка]. — Мн.: БелНДЦДААС, 1995. — 411 с., 32 л. іл. — С. 33, 37, 38, 39. — ISBN 985-6099-06-4; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 1778. — Воп. 3. — Спр. 2. Дубавіца — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад в. Кавалёва. Перад вайной жыло 193 чал. (42 двары). У кастрычніку 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 28 чал. і спалілі вёску. Лычнёва — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад аграгар. Тарасенкі. Перад вайной жыло 185 чал. (40 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 144 чал. і спалілі вёску. Падзяродня — вёска, якая знаходзілася за 1 км на паўночны ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 82 чал. (19 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску. Плоткі — вёска, якая знаходзілася ў сельсавеце. Перад вайной жыло 176 чал. (35 двароў). У лютым 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 25 чал. і спалілі вёску. Сазаны — вёска, якая знаходзілася за 3 км на паўднёвы ўсход ад в. Сапраны. Перад вайной жыло 220 чал. (40 двароў). У снежні 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску. Стэськава — вёска, якая знаходзілася за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 46 чал. (11 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 20 чал. і спалілі вёску. Шыцікі — вёска, якая знаходзілася за 5 км на поўдзень ад в. Дразды. Перад вайной жыло 145 чал. (38 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 84 чал. і спалілі вёску (38 двароў). На месцы вёскі пастаўлена стэла.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. Тэрыторыя сучаснага Віцебскага раёна ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Віцебшчыны ў паслярэвалюцыйны перыяд / Падрых. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 134 — 135. — ISBN 985-02-0647-0.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Суражскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе