Брандмаўэр (, ад Brand — пажар і Mauer — сцяна) — глухая супрацьпажарная сцяна будынка, зробленая з незгаральных матэрыялаў і прызначаная для перашкоды распаўсюджванню агню на суседнія часткі будынка або будынкі.
Тэрмін брандмаўэр можа таксама значаць: Брандмаўэр — разнавіднасць знешняй рэкламы: плакат, змешчаны на брандмаўэры — кантавай сцяне будынка. Іншыя назвы — брандмаўэрнае пано, шчыт насценны. Брандмаўэрная забудова тэрыторыі — забудова сумежных зямельных участкаў без водступу будынкаў ад бакавых меж участкаў, так што будынкі на суседніх участках прымыкаюць адзін да аднаго глухімі брандмаўэрамі. Глухая сцяна () — раман шведскага пісьменніка Хенінга Манкеля Паняцце брандмаўэр або яго англійскі адпаведнік файрвол () выкарыстоўваецца таксама ў значэнні «міжсеткавы экран».