Інтэрвенцыя ў Гамбію, пад кодавай назвай «Аперацыя аднаўлення дэмакратыі» — ваенны канфлікт паміж некалькімі краінамі Заходняй Афрыкі і Гамбіяй, справакаваны адмовай прэзідэнта Гамбіі Яя Джамэ падаць у адстаўку пасля перамогі Адамы Бэрау на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.

Удзельнікі З боку ЭКАВАС у аперацыі прынялі ўдзел узброеныя сілы Сенегала, Ганы і Нігерыі. Нігерыя таксама дала самалёты і карабліSenegal troops move to Gambia border as Jammeh faces ultimatum (18 January 2017).. Паводле некаторых дадзеных, да аперацыі могуць далучыцца вайскоўцы з Малі і Тога. Армія Гамбіі не збіраецца ўмешвацца ў палітычную спрэчку. Пра гэта заявіў начальнік штаба ўзброеных сіл Гамбіі генерал Усман Баджа. Аднак некаторыя ваенізаваныя фармаванні, напрыклад дзяржаўная ахова, і найміты заставаліся вернымі Джамэ. Сенегальская паўстанцкая групоўка «Рух дэмакратычных сіл Казаманса» далучылася да прапрэзідэнцкіх сіл, паведамлялася пра сутыкненні на граніцы з Сенегалам. Уварванне Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) вырашыла ўмяшацца ў канстытуцыйны крызіс у Гамбіі 19 студзеня 2017 года і пачаць ваенную аперацыю ў сувязі з тым, што прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ адмовіўся сысці ў адстаўку пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах у краіне .

19 студзеня 2017 года сенегальскія войскі ўварваліся ў Гамбію, каб забяспечыць уладу абранаму прэзідэнту краіны Адаме Бэрау . У гэты ж дзень прэзідэнт Батсваны Ян Кхама заявіў, што яго краіна не прызнае Джамэ кіраўніком Гамбіі.

19 студзеня Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю з заклікам паважаць вынікі выбараў, паводле якіх Адама Бэрау быў прызнаны ў якасці абранага прэзідэнта Гамбіі і заявай аб падтрымцы ЭКАВАС ў яго рашучасці забяспечыць, перш за ўсё палітычнымі сродкамі, павагу да волевыяўлення народа Гамбіі. Аднак рэзалюцыя, па патрабаванні Расіі і Егіпта, не санкцыянавала прымяненне сілы. Па словах прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Джона Кірбі, інтэрвенцыя павінна «стабілізаваць напружаную сітуацыю ў Гамбіі» .

Была ўсталяваная марская блакада Гамбіі, у якой прыняў удзел найноўшы карвет ВМС Нігерыі NNS Unity . У першыя гадзіны наступу сутыкненні мелі месца ў раёне прыгранічнага пасёлка Канілаі, роднага горада Джамэ, паміж сенегальцамі і падкантрольнымі прэзідэнту сіламі РДСК . ВПС Нігерыі быў нанесены шэраг ракетна-бомбавых удараў па лаяльным Джамэ армейскім падраздзяленням, да якіх далучыліся прыхільнікі Руху дэмакратычных сіл Казаманса. Па словах палкоўніка арміі Сенегала Абду Ндзіае, бамбардзіроўкай была нанесена «значная шкода» паветраным, наземным і марскім аб'ектам узброеных сіл Гамбіі .

Пасля гэтага Сенегал часова спыніў свой наступ, даўшы магчымасць Джамэ падаць у адстаўку да поўдня 20 студзеня . Аднак нігерыйскія выведвальныя самалёты нават у гэты час няспынна кружылі над тэрыторыяй Гамбіі.

21 студзеня Джамэ паведаміў, што адмаўляецца ад барацьбы за ўладу. У заяве, паказанай па мясцовым тэлебачанні, ён сказаў, што ў Гамбіі не павінна быць праліта ні кроплі крыві. Потым ён сеў у самалёт, які паляцеў у сталіцу Гвінеі Канакры .

26 студзеня абраны прэзідэнт Адама Бэрау вярнуўся ў Гамбію з Сенегала і прыступіў да выканання абавязкаў прэзідэнта. 2500 ваеннаслужачых краін ЭКАВАС часова засталіся ў Гамбіі .

Катэгорыя:Гісторыя Гамбіі Катэгорыя:Войны ў Афрыцы Катэгорыя:Канфлікты 2017 года Катэгорыя:Студзень 2017 года