Ніна Міхайлаўна Паўлава (, х. Красненскі, , ) — беларуская балерына. Народная артыстка БССР (1980).
Біяграфія Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1966 годзе. З 1966 года салістка балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.
Гастралявала ў ВНР, ПНР, Турцыі, Кувейце.
Творчасць Мастацтва Паўлавай прыцягвае лёгкасцю выканання складанейшых тэхнічных элементаў. Сярод партый: Зарэма («» Б. Асаф’ева), Эгіна («» А. Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Кармэн («» Ж. Біжэ — Р. Шчадрына), Адэта-Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера» і «» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызель («» А. Адана), Доўрская дзева («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга).
Крыніцы
Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.
Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Балерыны Катэгорыя:Танцоўшчыцы Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР