Сяргей Дзям’янавіч Карыцкі (, в. Мудроўка, Мінская губерняЦяпер — у Мінскім раёне Мінскай вобласці. — 20 верасня 1944 г.) — камандзір шабельнага эскадрону 4-га гвардзейскага кавалерыйскага Чырванасцяжнага палка 2-й гвардзейскай кавалерыйскай Крымскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Багдана Хмяльніцкага дывізіі імя Савета Народных камісараў Украінскай ССР 1-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 38-й арміі 1-га Украінскага фронту, гвардыі старшы лейтэнант адміністрацыйнай службы.

Біяграфія Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. C 1938 г., па заканчэнні Варонежскага заатэхнічнага інстытута, працаваў старшым заатэхнікам саўгаса «Першамайскі» (Руднянскі раён Смаленскай вобласці).

У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у .

З чэрвеня 1941 г. — у баях Вялікай Айчыннай вайны: на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. У 1942 г. уступіў у ВКП(б). Удзельнічаў у вызваленні Луцка (2.2.1944), Бродаў (17.7.1944), Пшэмысля (27.7.1944). Камандаваў шабельным эскадронам 4-га гвардзейскага кавалерыйскага Чырванасцяжнага палка (2-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 1-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 38-я армія, 1-ы Украінскі фронт).

У баі за выхад на чэхаславацкую мяжу 19-20 верасня 1944 года яго эскадрон першым уварваўся ў населены пункт Паляны (на паўднёвым-захадзе ад польскага горада Дукля), захапіў дзве варожыя батарэі, сем аўтамашын з ваенным грузам, знішчыў больш за семдзесят гітлераўцаў. Эскадрон тройчы ўступаў у рукапашны бой, адбіў дзесяць контратак і звярнуў ворага ва ўцёкі. У гэтым баі 20 верасня С . Д. Карыцкі загінуў; застаўся на полі бою ў раёне населенага пункта Ольховец.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старэйшаму лейтэнанту Карицкому Сяргею Демьяновичу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Выключаны са спісаў Чырвонай арміі загадам Галоўнага ўпраўлення кадраў Народнага камісарыята абароны СССР па асабоваму складу арміі ад 6 снежня 1944 года № 03898/паг.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (10.4.1945, пасмяротна); ордэн Леніна (10.4.1945, пасмяротна); ордэн Чырвонага Сцяга; ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені; ордэн Чырвонай Зоркі; медалі.

Памяць Імя С . Д. Карыцкага носяць вуліцы ў Мінску і ў пасёлку Ратамка Мінскага раёна. На вуліцы Карыцкага у Мінску ўсталявана мемарыяльная дошка. Асабісты архіўны фонд Карыцкага Сяргея Дзям’янавіча (1913—1944) захоўваецца ў Беларускім Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (отд. 2, 5 адз. хр., 1944—1951).

Спасылкі

Катэгорыя:Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне