Валянціна Якаўлеўна Латышава (, Гомель — ) — беларускі неўролаг і педагог. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (2000). Член Рэспубліканскага навукова-практычнага таварыства неўролагаўЛатышава, Валянціна Якаўлеўна (доктар медыцынскіх навук; нервовыя хваробы; нар. 1936).
Біяграфія Нарадзілася 5 мая 1936 года ў Гомелі.
У 1959 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працавала ў Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1968, у 1990—1994 — кіраўнік аддзела), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1995, лячэбны факультэт, загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі, з 2016 — прафесар кафедры).
Памерла 17 мая 2023 года.
Навуковая дзейнасць Сярод навуковых інтарэсаў: неўралагічныя праяўленні астэахандрозу пазваночніка; імуналагічныя аспекты ў неўралогіі; рассеяны склероз; інсульты; галавакружэнне; спінальная нейратраўма; рэабілітацыя.
Бібліяграфія Патогенез и терапия неврологических проявлений поясничного остеохондроза (клинико-иммунологические исследования) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.13 : утверждена 18.07.1986 / Латышева Валентина Яковлевна. — Минск, 1985.
Узнагароды і прэміі Знак «Выдатнік аховы здароўя» (1974). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Патагенез, клініка і дыягностыка неўралагічных праяваў астэахандроза пазваночніка». Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2001, 2007).
Літаратура
Латышева Валентина Яковлевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 416. Латышева Валентина Яковлевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн. Кн. 1. — С. 383. Гармония личности и ученого / В. Курман // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — Гомель, 2006. — Вып. 3. — С. 154—155. Латышевой Валентине Яковлевне — известному белорусскому неврологу — 75! // Неврология и нейрохирургия в Беларуси. — 2011. — № 2. — С. 159—160.
Спасылкі Зинаида Кисина. Профессор Валентина Латышева: Врач не имеет права на ошибку, ученый — на плагиат. 18 мая 2016
Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Неўролагі Беларусі