«Ukrainische Rundschau» () — украінскі штомесячны часопіс (працяг газеты «Ruthenische Revue»), які выходзіў у 1905—1915 гг. на нямецкай мове ў Вене. Прызначаўся для іншаземных дыпламатычных і культурных колаў.

Выдаўцом часопіса быў В. Яворскі, галоўным рэдактарам Уладзімір Кушнір, рэдактарам — В. Туранскі (1908—1909 гг.). Да канца 1908 г. рэдакцыя знаходзілася ў Вене на Фрауэнфельдэрштрасэ, 2, пасля чаго пераехала на Гёкегасэ, 24. У 1913—1914 гг. рэдакцыя размяшчалася на Хенегасэ, 27, потым на Херстхёферштрасэ, 68.

Аб’ём часопіса звычайна складаў 35 — 47 старонак, у першай палове 1908 г. даходзіў да 56 — 64 старонак. Кошт за нумар — 70 гелераў.

З сакавіка 1908 г. на вокладцы стала пастаянна друкавацца этнаграфічная карта Украіны.

Літаратура Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк — Львів — Київ: Молоде життя — Глобус, 1993—2003.

Катэгорыя:Перыядычныя выданні ўкраінскай дыяспары